Эдвард Эрыксен
Эдвард Эрыксен | |
---|---|
дацк.: Edvard Eriksen | |
Імя пры нараджэнні | дацк.: Edvard Christian Johannes Eriksen |
Дата нараджэння | 10 сакавіка 1876[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1959[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Eline Eriksen[d][5] |
Род дзейнасці | дзеяч мастацтваў, скульптар |
Месца працы | |
Вучоба | |
Заступнікі | Carl Jacobsen[d] |
Уплыў на | Kai Nielsen[d][6] |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эдвард Хрысціян Іаганес Эрыксен (дацк.: Edvard Eriksen; 10 мая 1876, Капенгаген — 12 студзеня 1959, Капенгаген) — дацкі скульптар-натураліст.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]У 1895 годзе Эдвард Эрыксен атрымаў мастацкую адукацыю. Першы поспех прыйшоў да яго ў 1902 годзе, калі адна з яго скульптур («Каецца») была прынята для выстаўкі ў каралеўскім палацы Шарлотэнборг (Капенгаген). Канчатковае прызнанне мастацкіх заслуг майстра адносіцца да 1904 года, калі Дзяржаўным мастацкім музеем Капенгагена была набыта яго скульптура «Надзея», а ў 1905 годзе Эрыксен за сваю працу «Лёс» быў узнагароджаны прэміяй.
У 1908 годзе скульптар атрымаў каралеўскі заказ на выраб трох мармуровых статуй («Жалоба», «Памінанне» і «Сімпатыя») для саркафага Хрысціяна IX Дацкага і яго жонкі Луізы ў саборы ў Роскіле.
Сапраўды сусветную славу прынесла Эдварду Эрыксену створаная ім і ўсталяваная на набярэжнай у Капенгагене 23 жніўня 1913 года статуя андэрсанаўскай Русалачкі, якая стала сімвалам Капенгагена і ўсёй Даніі.
У 1932 годзе Эрыксен быў узведзены ў рыцары Ордэна Данеброг; скульптар быў таксама ганаровым прафесарам Мастацкай акадэміі Карары.
У 1900 годзе Эрыксан ажаніўся з Элінай Вільгельмінай Мелер (1881—1963), меў у гэтым шлюбе пяцёра дзяцей.
Зноскі
- ↑ а б в https://www.kulturarv.dk/kid/VisKunstner.do?kunstnerId=2237
- ↑ а б Edvard Eriksen // Kunstindeks Danmark Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Union List of Artist Names — 2016. Праверана 25 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Weilbachs Kunstnerleksikon
- ↑ Weilbachs Kunstnerleksikon Праверана 8 жніўня 2021.
- ↑ https://sakkunstbygning.dk/?Udstillinger:Kai_Nielsen:Billedhuggeren_Kai_Nielsen
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Нарадзіліся 10 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1876 годзе
- Нарадзіліся ў Капенгагене
- Памерлі 12 студзеня
- Памерлі ў 1959 годзе
- Памерлі ў Капенгагене
- Пахаваныя ў Капенгагене
- Выпускнікі Дацкай каралеўскай акадэміі прыгожых мастацтваў
- Кавалеры ордэна Данеброг
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Нарадзіліся 10 мая
- Скульптары Даніі