Перайсці да зместу

Ордэн Данеброг

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ордэн Данеброг
Dannebrogordenen
Выява ордэнскай планкі Апісанне ўзнагароды
Арыгінальная назва Dannebrogordenen
Дэвіз PIETATE ET JUSTITIAE (Набожнасці і Справядлівасці)
Краіна Данія Данія
Тып Ордэн
Кім уручаецца манарх Даніі[d]
Дата заснавання 12 кастрычніка 1671 года
Статус уручаецца
Чарговасць узнагарод
Старэйшая Ордэн Слана
Малодшая Medal of Merit[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ордэн Данеброг (дацк.: Dannebrogordenen) — другі па значнасці рыцарскі ордэн Даніі.

Сэнсавай асновай ордэна стала дзяржаўны сцяг Даніі, на чырвоным поле якога намаляваны белы крыж.

У чэрвені 1219 года дацкая армія на чале з каралём Вальдэмарам II і архібіскупам Андэрсам Сунесенам высадзілася ў Эстляндыі каля мястэчка Лінданісэ (Талін). Датчане прыплылі на суднах, каб уступіць у бой з язычнікамі-эстамі, але толькі толькі яны прычалілі да берага, як да караля прыйшлі эстонскія князі прасіць літасці і выказаць згоду на хрысціянскае хрышчэнне, Аднак пакора эстаў была няшчырай, і ўжо праз тры дні яны ўначы з усіх бакоў напалі на дацкі лагер.

У войску караля Вальдэмара пачалася паніка, і ўсё, здавалася б, прадвесціла поўнае паражэнне. Але князь Вітслаў, які размясціўся са сваёй дружынай на марскім беразе, храбра кінуўся ў бой з эстамі. За гэты час кароль сабраў сваіх конных воінаў пад чырвоным сцягам Данеброг, пра які легенда распавядае наступнае.

У час бітвы датчан з эстамі, калі зыход бітвы для караля Вальдэмара быў яшчэ сумніўны, архібіскуп Сунесен узышоў на ўзвышша, узняў рукі да неба і стаў маліць Бога пра перамогу. Калі ж рукі яго апусціліся ад стомленасці, падышлі іншыя святары, каб падтрымаць архібіскупа. Тым часам, наўзамен страчанага, спусціўся з неба чырвоны сцяг з выявай белага крыжа і быў чутны голас: «Калі будзеце трымаць гэты сцяг высока, застанецеся пераможцамі». Цуд спыніў уцёкі датчан і прынёс ім перамогу.

Паводле падання, ордэн з'явіўся ў тым жа 1219 годзе, аднак невядома ніводнага ўзнагароджання да 1671 года, калі кароль Крысціян V заснаваў ордэн нанова.

У 1808 г. кароль Фрэдэрык VI змяніў статут і пашырыў ордэн, ператварыўшы яго ў ордэн за заслугі і адкрыўшы яго для асоб, якія маюць заслугі, незалежна ад іх сацыяльнага статусу. Ён таксама павялічыў колькасць класаў ордэна з аднаго да чатырох: гранд-камандор, вялікі рыцарскі крыж, камандор і рыцар (кавалер). У 1842 г. кароль Крысціян VIII пастанавіў, што толькі дацкія і замежныя асобы каралеўскай крыві могуць быць гранд-камандорамі ордэна. Каралеўскія ўказы 1864 і 1951 г. падзялілі камандорскі і рыцарскі класы ордэна на дзве ступені кожны. У 1951 г. ордэн быў адкрыты для дам.

Ордэн таксама ўключае Ганаровы крыж ордэна, ён быў у 1952 г. трансфармаваны ў Сярэбраны крыж ордэна. Ён можа ўручацца толькі асобам, ужо ўзнагароджаным ордэнам.

Кіруючы манарх з'яўляецца гросмайстарам ордэна.

Інсігніі ордэна

[правіць | правіць зыходнік]

Знак ордэна ўяўляе сабой пацінаваны лацінскі крыж белай эмалі з золата (рыцарскі — са срэбра). Краі крыжа выгнуты ўнутр. Крыж мае абадок чырвонай эмалі. У цэнтры крыжа размешчана літара «C» з лічбай «5» унутры (у памяць Крысціяна V), увянчаная каронай. На канцах крыжа, пачынаючы з левага, па гадзіннікавай стрэлцы размешчаны словы дэвізу GUD OG KONGEN (Бог і Кароль). На рэверсе размешчана літара «W» (у памяць караля Вальдэмара) і на канцах крыжа даты — «1219», «1671» і «1808». У верхняй частцы знака размешчана літара «R» (Rex ці Regina) і ініцыялы кіруючага манарха. Вышэй ініцыялаў размешчана карона. Паміж канцамі крыжа таксама размешчаны залатыя кароны. Крыж гранд-камандора мае на аверсе 14 дыяментаў, размешчаных у форме лацінскага крыжа, а таксама яшчэ дыяменты, якія ўпрыгожваюць знак. На белым эмалевым рэверсе знака размешчаны ўвянчаныя каронамі ініцыялы Вальдэмара II, Крысціяна V і Фрыдэрыка VI, а таксама дэвіз ордэна.

Зорка вялікага крыжа васьміканцовая фасеткавая, на ёй прымацаваны знак ордэна. Ніжні канец крыжа закрывае ніжні прамень зоркі, а паміж канцамі крыжа няма карон. У цэнтры знака размешчана ўвянчаная каронай літара «W» (Вальдэмар). Калі ордэн уручаецца з дыяментамі, знак упрыгожаны дыяментамі. Нагрудная зорка камандора 1-га класа мае выгляд вялікага знака ордэна, але мае фасеткавую паверхню замест белай эмалі, ён таксама мае ўвянчаную каронай літару «W» у цэнтры, а дэвіз ордэна размешчаны па канцах крыжа.

Ланцуг ордэна залаты і складаецца ўперамежку з ініцыялаў караля Вальдэмара II і Крысціяна V, а таксама лацінскіх крыжоў белай эмалі з абадком чырвонай эмалі.

Стужка ордэна белая з чырвонымі палоскамі па краях.

Ордэн мае шэсць ступеняў:

  • Вялікі камандор — спецыяльная ступень ордэна — знак ордэна абсыпаны дыяментамі на шыйнай стужцы, зорка.
  • Вялікі крыж — знак ордэна на плечавой стужцы, зорка.
  • Камандор 1-га класа — знак ордэна на шыйнай стужцы, зорка.
  • Камандор — знак ордэна на шыйнай стужцы.
  • Рыцар (кавалер) 1-га класа — знак ордэна на нагруднай стужцы.
  • Рыцар (кавалер) — на ордэнскім знаку паказаны даты заснавання і рэарганізацыі ордэна — 1219, 1671, 1809 гады.

Дэвіз ордэна: PIETATE ET JUSTITIAE (Набожнасці і Справядлівасці).