Эмары-Пік
Выгляд
Эмары-Пік? | |
---|---|
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 2 385 м |
Адносная вышыня | 1 370 м |
Размяшчэнне | |
29°14′45″ пн. ш. 103°18′18″ з. д.HGЯO | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Эмары-Пік (англ.: Emory Peak) — гара на тэрыторыі нацыянальнага парку Біг-Бенд у Тэхасе (ЗША). Вышыня гары — 2385 м (па іншых дадзеных, 2376 м ці 2388 м). Найвышэйшы пункт гор Чысас і акругі Брустэр.
Гара названа ў гонар Уільяма Хемслі Эмары (1811—1887) — галоўнага тапографа экспедыцыі, якая ўсталёўвала мяжу паміж ЗША і Мексікай паводле дамовы Гуадалупе-Ідальга 1848 года.