Перайсці да зместу

Эмі Дайманд

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эмі Дайманд
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 красавіка 1992(1992-04-15)[1][2] (32 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Музычная дзейнасць
Прафесіі спявачка, актрыса, фігурыст, рэжысёр, сцэнарыст
Інструменты вакал
Жанры поп-музыка
amydiamond.se (шведск.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эмі Дайманд (швед. Amy Diamond), народжаная Amy Linnéa Deasismont; нар. 15 красавіка 1992, Норчэпінг, Швецыя) — шведская спявачка.

Атрымала вядомасць у пачатку 2005 года ва ўзросце дванаццаці гадоў з песняй «What’s in it for Me», якая стала хітом у Скандынавіі ў 2005 годзе і заставалася ў чартах на працягу чатырох месяцаў. Эмі Дайманд выпусціла чатыры альбомы, а таксама часта выступае на тэлебачанні.

Прымала ўдзел у шведскім музычным конкурсе Melodifestivalen ў 2008 годзе. У 2009 годзе яна зноў выступіла на гэтым конкурсе з песняй It’s my life, але не прайшла ў фінал.

What’s in it for Me была хітом у Даніі, Нарвегіі і Фінляндыі, а таксама песняй, якую часта выконваюць, у Польшчы ў 2005 годзе.

28 лістапада 2007 года Эмі выпусціла свой трэці музычны альбом Music in Motion.

19 лістапада 2008 года быў выпушчаны калядны альбом En helt ny jul. Ён утрымліваў як такія вядомыя старыя калядныя песні як Gläns över sjö och strand і Jul, jul, strålande jul, так і новыя песні.

Яна выступала ў якасці самага маладога ўдзельніка ў Körslaget 2009 г.з уласным хорам з Ёнчэпінга.

У 2010 годзе Эмі выдала зборнік хітоў Greatest Hits.

Зноскі

  1. Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 15 ліпеня 2016.
  2. Amy Diamond // Česko-Slovenská filmová databáze — 2001.
  3. https://www.aftonbladet.se/nyheter/a/J1blO4/nu-ska-amy-vinna-varlden