Эміль Іверсен
Асабістая інфармацыя | |
---|---|
Пол | мужчынскі пол |
Грамадзянства | |
Дата нараджэння | 12 жніўня 1991 (33 гады) |
Месца нараджэння |
Эміль Іверсен (нарв. Emil Iversen; нар. 12 жніўня 1991, Меракер, Нур-Трондэлаг) — нарвежскі лыжнік, чатырохразовы чэмпіён свету, пераможца і прызёр этапаў Кубка Свету.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Эміль Іверсен нарадзіўся 12 жніўня 1991 года ў нарвежскім Меракеры.
Эміль паспяхова выступаў на юніёрскіх спаборніцтвах: у 2011 годзе ў эстонскім Ацепе ён стаў чэмпіёнам свету сярод юніёраў у эстафеце.
7 снежня 2013 года нарвежац дэбютаваў на спаборніцтвах Кубка свету: на хатняй трасе ў Лілехамеры ён стаў толькі 37-м у індывідуальнай гонцы на 15 км класічным стылем.
Але неўзабаве Эміль змог дасягнуць сваіх першых поспехаў: праз два гады пасля свайго дэбюту ён стаў трэцім у эстафеце ў тым жа Лілехамеры. Потым нарвежскі лыжнік змог развіць свой поспех: 5 студзеня 2016 года ён атрымаў першую перамогу ў спрынце. А ў сезоне 2015/2016 ён змог паўтарыць гэтае дасягненне два разы: у фінскім Лахці і канадскім Манрэалі ён станавіўся першым у спрынце і мас-старце адпаведна. Правёўшы свой лепшы сезон у Кубку свету, Эміль размясціўся на высокім восьмым месцы ў агульным заліку.
У 2017 годзе прыняў удзел у чэмпіянаце свету, які праходзіў у Лахці. У асабістым спрынце свабодным стылем нарвежац дайшоў да паўфіналаў, у кваліфікацыі заняўшы 14-е месца і выйграўшы свой чвэрцьфінал. Аднак у паўфінале ён стаў толькі пятым, не трапіўшы ў фінал. У выніковым пратаколе ён стаў дзясятым. У камандным спрынце класічным стылем ён удзельнічаў у пары з Ёханесам Клэбо. Напарнік кожны свой этап прывозіў перавагу для Іверсена, аднак перад фінішам да нарвежца небяспечна наблізіўся фінскі лыжнік Ійва Нісканен, у выніку чаго адбылося падзенне і нарвежцы, якія амаль гарантавалі сабе перамогу, засталіся без медалёў.
Зноскі