Эразм Заблоцкі
Выгляд
Эразм Заблоцкі | |
---|---|
Дата нараджэння | 1831 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1884 |
Грамадзянства | |
Бітвы/войны |
Эразм Заблоцкі герба Лада (1831 — 1884) — пад час паўстання 1863—1864 гадоў кіраўнік цывільны да чэрвеня 1863 г., а пасля камісар Гродзенскага ваяводства, ураднік гродзенскай будаўнічай камісіі, дзеяч канспірацыі.
Сын Казіміра Заблоцкага (1790—1824) і Ізабелы Яксы-Жэромскай (1790 — 16 снежня 1871).
У маі здзейсніў разам з Каліноўскім інспекцыйную паездку па Слонімшчыне. Пасля ад'езду Каліноўскага ў Вільню заняў пакінутае ім месца ваяводскага камісара. Увосень 1863 г. арыштаваны. Асуджаны на 15 год прымусовай працы[1].
Быў жанаты з 23 ліпеня 1849 года з Геленай Вата-Скрыдлеўскай герба Самсон (1828—1859). Меў з ёю сына Рафала Заблоцкага (1854—1911) і тры дачкі; Аўгусціну (1851—1903), Казіміру (1853—1943) і Гелену (1859—1929).