Юлімар Рохас
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | скачкі ў вышыню, скачок у даўжыню[d] і трайны скачок[d] |
Нарадзілася |
21 кастрычніка 1995[1] (29 гадоў) |
Грамадзянства | |
Рост | 192 см |
Вага | 72 кг |
IAAF | 14436431 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Юлімар Дэль Валье Рохас Радрыгес (ісп.: Yulimar Del Valle Rojas Rodríguez; нар. 21 кастрычніка 1995, Каракас) — венесуэльская лёгкаатлетка, спецыялізуецца ў трайным скачку, рэкардсменка свету. Таксама мае поспехі міжнароднага ўзроўню ў скачку ў вышыню і скачку ў даўжыню. Сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 2016 года ў трайным скачку з вынікам 14,98 м. Гэты медаль стаў першым для Венесуэлы ў жаночай лёгкай атлетыцы на Алімпійскіх гульнях. Алімпійская чэмпіёнка Токіа 2020 у трайным скачку. Абнавіла алімпійскі рэкорд у першай спробе і сусветны рэкорд у апошняй, які трымаўся з 10 жніўня 1995 года. 4-разовая чэмпіёнка свету на адкрытым паветры (2017, 2019, 2022 і 2023) і трохразовая чэмпіёнка свету ў памяшканні (2016, 2018 і 2022) у трайным скачку, чэмпіёнка Паўднёвай Амерыкі 2015 года. Пераможца Паўднёваамерыканскіх гульняў 2014 года ў скачках у вышыню.