Перайсці да зместу

Ютунхеймен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ютунхеймен
нарв. Jotunheimen
Від на нагор'е з гары Гальхёпіген
Від на нагор'е з гары Гальхёпіген
61°38′ пн. ш. 8°18′ у. д.HGЯO
Краіна
Плошча3,5 тыс. км²
Найвышэйшая вяршыняГальхёпіген 
Найвышэйшы пункт2469 м 
Ютунхеймен (Нарвегія)
Ютунхеймен
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ютунхеймен (нарв.: Jotunheimen) — нагор’е на поўдні Нарвегіі, на паўночны ўсход ад вярхоўяў Согне-фіёрда. Пераважныя вышыні складаюць 1500—2000 м, найвышэйшы пункт — гара Гальхёпіген (2469 м), самая высокая ў Скандынаўскіх гарах. Нагор’е складзена старажытнымі крышталічнымі пародамі (габро і дыябаз), рассечана глыбокімі далінамі. Клімат суровы, кантынентальны; сярэдняя тэмпература студзеня складае −10 °C, ліпеня — 14,5 °C; колькасць ападкаў складае 1300—2000 мм у год. У ландшафце пераважае горная тундра.