Яраслаў Кастыцэвіч
Яраслаў Кастыцэвіч | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 6 чэрвеня 1896 ці 3 ліпеня 1896 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 красавіка 1971 (74 гады) |
Месца смерці | |
Грамадзянства |
Яраслаў Васілевіч Кастыцэвіч (20 чэрвеня (3 ліпеня) 1896, вёска Пасынкі Бельскага павета Гродзенскай губерні, цяпер Падляскае ваяводства, Польшча — 1 красавіка 1971) — беларускі педагог, грамадскі і царкоўны дзеяч.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вучыўся ў Гродзенскай і Бяла-Падляскай гімназіях, на юрыдычным факультэце Петраградскага ўніверсітэта. У 1916 годзе мабілізаваны і накіраваны ў Кіеўскае ваеннае афіцэрскае вучылішча, адтуль на Каўказскі фронт. У 1918 г. вярнуўся ў Бельск Падляскі. 3 1939 г. працаваў настаўнікам. У сакавіку 1941 г. арыштаваны органамі НКУС, зняволены ў турму ў Ломжы. Пасля захопу немцамі Ломжы ў чэрвені 1941 г. вярнуўся ў Бельск Падляскі. Некалькі месяцаў выконваў абавязкі войта Бельскай гміны, садзейнічаў арганізацыі там беларускіх школ. У 1941-44 вёў прыватнае навучанне. У жніўні—верасні 1944 г. Я. Кастыцэвіч — адзін з арганізатараў Беларускай дзяржаўнай гімназіі ў Бельску Падляскім, намеснік дырэктара, з чэрвеня 1946 яе дырэктар. Адначасова ўваходзіў у гарадскую раду, быў намеснікам бурмістра. У 1949—1965 гг. дырэктар адноўленага беларуска ліцэя. У 1970 годзе ўдзельнічаў у працы мітрапаліцкай камісіі па падрыхтоўцы і выхаванні царкоўных кадраў.
Ушанаванне памяці
[правіць | правіць зыходнік]У Бельску Падляшскім на будынку ліцэя імя Б. Тарашкевіча ў яго гонар усталявана мемарыяльная дошка. Імя Яраслава Кастыцэвіча носіць комплекс школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы ў Бельску Падляшскім.
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Фёнік Д. Яраслаў Кастыцэвіч (1896—1971) // Białoruskie zeszyty hictoryczne. — Białystok, 1995. Ne 1(3).