Бельскі павет (Гродзенская губерня)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Бельскі павет
Герб губерні
Герб губерні
Губерня
Цэнтр
Утвораны
1808
Плошча
3,6 тыс. км²
Насельніцтва
164,4 тыс. (1897)
Grodno Governorate Belsky uezd.svg

Бельскі павет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расійскай імперыі і Польшчы ў 19—20 ст. Утвораны ў ліпені 1808 y складзе Беластоцкай вобласці. Цэнтр — г. Бельск-Падляскі. 3 1842 y Гродзенскай губерні. Плошча 3130,1 кв. вярсты, насельніцтва 164 441 чалавек (1897). У Першую сусветную вайну акупіраваны германскімі войскамі. 3 1918 y складзе Польшчы, з 1919 y Беластоцкім ваяводстве. Паводле Рыжскага дагавора 1921 застаўся ў Польшчы. 3 1939 y БССР, y Беластоцкай вобласці. 15.1.1940 скасаваны, на яго тэрыторыі ўтвораны Бельскі, Бранскі, Кляшчэльскі, Семятыцкі, Цехановецкі і Гайнаўскі раёны. Паводле дагавора «Аб савецка-польскай дзяржаўнай граніцы» ад 16.8.1945 тэрыторыя былога Бельскага павета перайшла да Польшчы.

Адміністрацыйны падзел[правіць | правіць зыходнік]

У 1913 годзе ў павеце было 15 валасцей:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).