Іпекакуана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іпекакуана
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Carapichea ipecacuanha (Brot.) L.Andersson, 2002

Сінонімы

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  519722
NCBI  77880
EOL  1095370
GRIN  t:102972
IPNI  1214950-2
TPL  kew-216417

Іпекакуа́на (Carapichea ipecacuanha), ванітоўны корань — кветкавая расліна сямейства марэнавых.

Іпекакуана. Батанічная ілюстрацыя з кнігі «Köhler's Medizinal-Pflanzen», 1887

Паўхмызняк вышынёю да 60 см. Карэнішча мае пацеркападобныя патаўшчэнні. Лісце супраціўнае. Дробныя кветкі сабраныя ў паўшарападобныя галоўкі.

Пашырана ў трапічных лясах Бразіліі, Калумбіі і Цэнтральнай Амерыкі. Вырошчваюць як лекавую сыравіну.

Карэнішча мае 2—3 % алкалоідаў (эмецін, цэфаэлін і інш.). Выкарыстоўваецца ў медыцыне як адхарквальны сродак (ужываюць у выглядзе экстрактаў, настояў, сіропаў). У вялікіх дозах выклікае рвоту.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Іпекакуана // БЭ ў 18 т. Т. 7. Мн., 1998.