Гарычкакветныя
Выгляд
(Пасля перасылкі з Gentianales)
| Гарычкакветныя | ||||||||||||
| Gentiana clusii | ||||||||||||
| Навуковая класіфікацыя | ||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Міжнародная навуковая назва | ||||||||||||
|
Gentianales Lindl., 1833 | ||||||||||||
| Сямействы | ||||||||||||
| ||||||||||||
Гарычкакветныя (Gentianales) — парадак двухдольных раслін.
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Травы, кусты, дрэвы. Лісце звычайна супраціўнае ці кальчаковае, суцэльнае, без прылісткаў. Кветкі двухполыя, правільныя, 4—5-членныя, са зрослапялёсткавым вяночкам, адзіночныя ці ў суквеццях. Гінецэй з 2 неглыбоказрослых пладалісцікаў. Завязь верхняя, з некалькімі семязародкамі. Плады рознага тыпу (каробачка, ягада, двухлістоўка). Насенне з эндаспермам.
Арэал
[правіць | правіць зыходнік]Пашыраны пераважна ва ўмерана цёплых і субтрапічных зонах зямнога шара.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Гарычкакветныя // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5 т. Т. 1. — Мн.: БелСЭ, 1983.