Вульвіт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Вульвітзапаленне вонкавых жаночых палавых органаў. Часцей развіваецца другасна ў выніку раздражнення вульвы паталагічнымі вылучэннямі з похвы. У дзяўчынак характэрна спалучэнне вульвіта і запалення похвы (вульвавагініт). Вульвіт праяўляецца паленнем і свербам, хваравітасцю пры хадзе і мачавыпусканні.

Лячэнне[правіць | правіць зыходнік]

Лячэнне скіравана на ліквідацыю прычыны захворвання. Мясцова ўжываюць розныя антысептычныя сродкі.