Ёхана Сігюрдардоцір
Ёхана Сігюрдардоцір (ісл. Jóhanna Sigurðardóttir [jouːhanːa 'sɪːɣʏrðartouhtɪr], нарадзілася 4 кастрычніка 1942) — ісландскі палітычны дзеяч.
[правіць] Ранняя біяграфія
нарадзілася ў Рэйк'явіку, скончыла Камерцыйны каледж у 1960. Доўгі час працавала сцюардэсай на ісландскіх авіялініях, а пазней у якасці офіснага працаўніка гэтых жа авіяліній. Прымала актыўны ўдзел у прафсаюзным руху. У 1978 упершыню абраная дэпутататам альтынга ў якасці сябра Сацыял-дэмакратычнай партыі. З таго часу нязменна абіралася на ўсіх наступных перавыбарах парламента ў 1979, і 1983—1984 гг. Намеснік старшыні Сацыял-дэмакратычнай партыі ў 1984—1993 гг. Неаднаразова займала пасаду міністра сацыяльнага забеспячэння ў разнастайных кабінетах у 1987—1994 гг.
[правіць] Прэм'ер-міністр Ісландыі
1 лютага 2009 Сігюрдардоцір узначаліла часовае кіраўніцтва краіны з прадстаўнікоў сацыял-дэмакратаў і зялёных.
На пярэдадні выбараў Сігюрдардоцір была абраная 28 сакавіка 2009 лідэрам партыі "Сацыял-дэмакратычны альянс".
Ёхана Сігюрдардоцір стала першым у свеце кіраўніком дзяржавы, адкрыта абвясціўшым аб сваёй гомасексуальнай арыентацыі.
[правіць] Спасылкі
| Гэта пачатак артыкулу. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |