Іван Генадзевіч Марчук

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Генадзевіч Марчук
Род дзейнасці ваенны
Дата нараджэння 12 сакавіка 1994(1994-03-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 26 чэрвеня 2022(2022-06-26) (28 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Іван Генадзевіч Марчук, пазыўны Брэст (12 сакавіка 1994[1], Брэст, Беларусь — 26 чэрвеня 2022, Луганская вобласць) — ваеннаслужачы Узброеных сіл Украіны, удзельнік расійска-ўкраінскай вайны ў 2015—2022 гадах.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў школе з лінгвістычным ухілам, але пераведзены ў школу з фізіка-матэматычным ухілам, потым у агульнаадукацыйны ліцэй, таксама з фізіка-матэматычным ухілам. Пасля заканчэння ліцэя паступіў у Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі на спецыяльнасць «Інжынер сувязі», правучыўся два гады.

Паводле самога Марчука, ва ўзросце 19 гадоў ён уступіў у Французскі замежны легіён і пасля чатырох месяцаў «вучэбкі» служыў у баявым палку[1].

З 2015 года ўдзельнічаў у абароне Украіны ў зоне АТА/ААС.

З пачаткам поўнамаштабнага расійскага ўварвання ўступіў у беларускі добраахвотніцкі батальён імя Кастуся Каліноўскага, пазней стаў камандзірам батальёна ўжо ў палку імя Каліноўскага.

Удзельнічаў у стрыманні прарыву расійскіх войск у раёне Лісічанскага нафтаперапрацоўчага завода. Падраздзяленне Марчука адбіла першую атаку праціўніка, але падчас другой пачало адступаць. Частка беларусаў-добраахвотнікаў разам з «Брэстам» прыкрывала адыход. У гэтым баі «Брэст» знішчыў прынамсі адзін танк праціўніка, быў цяжка паранены ў нагу і галаву і загінуў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Крыніцы[правіць | правіць зыходнік]

  1. а б РС 2022.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]