Іван Дзянісавіч Варвашэня

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Дзянісавіч Варвашэня
Сцяг 1-ы сакратар Мінскага ГК КПБ
1950 — 1957
Папярэднік Кірыл Мазураў
Пераемнік Аркадзь Рудак
Сцяг сакратар Мінскага абкама
1944 — 1950
Сцяг сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б
21 ліпеня 1941 года — май 1943

Нараджэнне 31 снежня 1904(1904-12-31)
Смерць 4 сакавіка 1957(1957-03-04)[1] (52 гады)
Месца пахавання
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык, партызан
Род войскаў партызаны
Камандаваў камісар партызанскага злучэння
Бітвы Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Чырвонага Сцяга

Іва́н Дзяні́савіч Варвашэ́ня (31 снежня 1904, в. Быстрыца, Капыльскі раён — 4 сакавіка 1957) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў камуністычнага падполля і партызанскага руху на тэрыторыі Мінскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны[2].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Член КПСС з 1927 года. Скончыў Маскоўскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту  (руск.) ў 1934 годзе. У 1939-41 загадчык аддзела, сакратар па транспарце Мінскага абкама КП(б)Б.

У час Вялікай Айчыннай вайны з 21 ліпеня 1941 года па май 1943 сакратар Мінскага падпольнага абкама КП(б)Б і адначасова са жніўня 1942 па красавік 1943 г. сакратар Слуцкага падпольнага межрайкама КП(б)Б, камісар партызанскага злучэння Слуцкай зоны.

З 1944 года сакратар Мінскага абкама, з 1950 1-ы сакратар Мінскага ГК КПБ. Кандыдат у члены ЦК КПБ ў 1949-52, член ЦК КПБ ў 1952-56. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР з 1947.

Магіла Івана Варвашэні

Пахаваны на Вайсковых могілках Мінска.

Памяць[правіць | правіць зыходнік]

Яго імем названа вуліца ў Мінску (спачатку так называўся сучасны праспект Машэрава на ўчастку ад праспекта Незалежнасці да вуліцы Старажоўскай).

Зноскі

  1. а б Варвашеня Иван Денисович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
  2. Варвашеня Иван Денисович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с.