Іван Маеўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Футбол
Іван Маеўскі
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 5 мая 1988({{padleft:1988|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:5|2|0}}) (26 гадоў)
Магдэбург, ГДР
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Рост 189 см
Вага 79 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Польшчы Завіша
Нумар 27
Кар'ера
Клубная кар'ера*
2008 Сцяг Беларусі Вертыкаль (Калінкавічы) 29 (5)
2009 — 2011 Сцяг Беларусі Партызан (Мінск) 63 (8)
2012 — 2014 Сцяг Беларусі Мінск 70 (4)
2015 — Сцяг Польшчы Завіша (Быдгашч) 6 (0)
Нацыянальная зборная**
2015 — Сцяг Беларусі Беларусь 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана па стане на 28.03.2015.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана па стане на 28.03.2015.

Іван Маеўскі (нар. 5 мая 1988, Магдэбург, ГДР) — беларускі футбаліст, гуляе на пазіцыі паўабаронцы.

Клубная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

Займаўся футболам у ДЮСШ горада Рэчыцы, але не здолеў трапіць у мясцовы «Ведрыч-97». Таму пасля заканчэння школы паступіў у Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт.

У пачатку 2008 года трапіў на прагляд у калінкавіцкую «Вертыкаль» і ў выніку правёў у гэтым клубе сезон 2008. Пасля заканчэння сезону па рэкамендацыі свайго аднаклубніка Руслана Белаша трапіў на прагляд у сталічны МТЗ-РІПА.[1]

Па выніках прагляду Маеўскі падпісаў з МТЗ-РІПА трохгадовы кантракт. Спачатку выступаў за дубль, а ў 2010 стаў іграком асновы мінскага клуба (які змяніў назву на «Партызан»).

«Мінск»[правіць | правіць зыходнік]

Пасля спынення існавання «Партызана» ў пачатку 2012 стаў іграком ФК «Мінск». Хутка замацаваўся ў аснове, звычайна выступае на пазіцыі цэнтральнага паўабаронцы, часам гуляе на флангу. У чэрвені і ліпені 2013 адсутнічаў з-за траўмы, пазней вярнуўся ў асноўны склад. У студзені 2014 падоўжыў кантракт з клубам[2].

Сезон 2014 распачынаў як апорны паўабаронца, пазней стаў гуляць бліжэй да чужой брамы. У ліпені 2014 атрымаў траўму, вярнуўся на поле ў кастрычніку 2014. У снежні 2014 была дасягнута дамоўленасць аб падаўжэнні кантракта з «Мінскам», але неўзабаве Іван адправіўся на прагляд у польскую «Завішу».

«Завіша»[правіць | правіць зыходнік]

У студзені 2015 года перайшоў у клуб польскай Экстраклясы «Завіша» з Быдгашчы[3]. У клубе адразу замацаваўся ў асноўным складзе, стаў адным з вядучых ігракоў каманды. Некалькі разоў трапляў у зборную тура Экстраклясы па версіі розных спартыўных выданняў[4][5].

Міжнародная кар'ера[правіць | правіць зыходнік]

У сакавіку 2015 года Маеўскі быў выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі новым галоўным трэнерам Аляксандрам Хацкевічам[6]. 27 сакавіка 2015 дэбютаваў у зборнай, выйшаўшы ў стартавым складзе ў адборачным матчы Еўра-2016 супраць Македоніі[7].

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

  • Сцяг Беларусі Уладальнік Кубка Беларусі: 2013

Статыстыка выступленняў[правіць | правіць зыходнік]

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2008 Д3 Вертыкаль Сцяг Беларусі 29 5
2009 Д1 МТЗ-РІПА Сцяг Беларусі 5 0
2010 Д1 Партызан Сцяг Беларусі 31 4
2011 Д2 Партызан Сцяг Беларусі 27 4
2012 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 23 1
2013 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 24 0
2014 Д1 Мінск Сцяг Беларусі 23 3

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]