Іван Мікалаевіч Мазнічка
Іван Мікалаевіч Мазнічка | |
---|---|
Дата нараджэння | 19 верасня 1930 (93 гады) |
Месца нараджэння | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Член у | |
Узнагароды |
Іван Мікалаевіч Мазнічка (19 верасня 1930, в. Грабаў, Івана-Франкоўская вобласць, УССР) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар БССР (1990).
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Львоўскі політэхнічны інстытут у 1957 годзе. Працаваў у Гродзенскім філіяле Белдзяржпраекта, з 1975 года — галоўны архітэктар, намеснік дырэктара па архітэктуры, з 1985 года — галоўны спецыяліст па архітэктуры ў Гроднаграмадзянпраекце.
Член Саюза архітэктараў СССР з 1959 года. Пражываў у г. Гродна, пасля ў роднай вёсцы Грабаў.
Творчасць[правіць | правіць зыходнік]
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/be/thumb/e/e3/%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%86%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%82%D1%83%D1%82%D0%B0_%D0%B1%D1%96%D1%8F%D1%85%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%96_%D0%B1%D1%96%D1%8F%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0_%D0%B0%D0%BA%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%B7%D0%BB%D1%83%D1%87%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D1%8F%D1%9E_%D0%9D%D0%90%D0%9D_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.jpg/220px-%D0%91%D1%83%D0%B4%D1%8B%D0%BD%D0%B0%D0%BA_%D0%86%D0%BD%D1%81%D1%82%D1%8B%D1%82%D1%83%D1%82%D0%B0_%D0%B1%D1%96%D1%8F%D1%85%D1%96%D0%BC%D1%96%D1%96_%D0%B1%D1%96%D1%8F%D0%BB%D0%B0%D0%B3%D1%96%D1%87%D0%BD%D0%B0_%D0%B0%D0%BA%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D1%8B%D1%85_%D0%B7%D0%BB%D1%83%D1%87%D1%8D%D0%BD%D0%BD%D1%8F%D1%9E_%D0%9D%D0%90%D0%9D_%D0%91%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81%D1%96.jpg)
![](http://upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/3/3a/%D0%93%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BF%D1%83%D1%81_%D0%93%D1%80%D0%93%D0%A3_%D0%B8%D0%BC._%D0%AF%D0%BD%D0%BA%D0%B8_%D0%9A%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8B_1.jpg/220px-%D0%93%D0%BB%D0%B0%D0%B2%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%BA%D0%BE%D1%80%D0%BF%D1%83%D1%81_%D0%93%D1%80%D0%93%D0%A3_%D0%B8%D0%BC._%D0%AF%D0%BD%D0%BA%D0%B8_%D0%9A%D1%83%D0%BF%D0%B0%D0%BB%D1%8B_1.jpg)
Асноўныя працы: мікрараёны № 1, 2 па вул. Савецкіх пагранічнікаў (1961—1970, у аўтарскім калектыве), Прынёманскі-1 (1970—1980), жылы дом з крамай «Спадарожнік» на Прывакзальнай плошчы (1963), навучальны корпус Дзяржаўнага ўніверсітэта (1964), адміністрацыйны корпус абласнога Упраўлення мясцовай прамысловасці (1973), жылыя дамы па вул. 60 гадоў Кастрычніка, Валковіча, у мікрараёне Фарты-1 (1975—1985), будынкі аддзела рэгуляцыі абмену рэчываў АН БССР (1975) і ДАІ УУС аблвыканкама (1976), крама «Дзіцячы свет» (1976) у Гродне, генпланы Ваўкавыска і Ашмянаў (1970-я гг.), добраўпарадкаванне плошчы Леніна, спартыўны корпус Райсельгастэхнікі ў Мастах (1980—1981).
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Узнагароджаны медалямі. У 1990 годзе прысвоена званне Заслужанага архітэктара БССР «За вялікія заслугі ў развіцці архітэктуры і горадабудаўніцтва»[1].
Зноскі
- ↑ Указ Президиума Верховного Совета Республики Беларусь от 22 ноября 1990 г. № 441-XII "О присвоении тов. Березовскому А. А. почетного звания «Заслуженный архитектор Республики Беларусь»
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Мазничка Иван Николаевич // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
- Нарадзіліся 19 верасня
- Нарадзіліся ў 1930 годзе
- Нарадзіліся ў Станіславаўскім ваяводстве
- Выпускнікі Львоўскай палітэхнікі
- Супрацоўнікі Гроднаграмадзянпраекта
- Члены Саюза архітэктараў СССР
- Члены Беларускага саюза архітэктараў
- Заслужаныя архітэктары Беларускай ССР
- Асобы
- Архітэктары паводле алфавіта
- Вікіпедыя:Артыкулы пра асоб, якія не маюць старонак цёзак па прозвішчы
- Архітэктары Беларусі
- Архітэктары XX стагоддзя