Іван Мікалаевіч Станкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Іван Мікалаевіч Станкевіч
Дата нараджэння 1829
Месца нараджэння
Дата смерці 2 (14) сакавіка 1882
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці навуковец
Месца працы
  • Харкаўскі ўніверсітэт[d]
  • Імператарскі ўніверсітэт Святога Уладзіміра[d]
Навуковая ступень доктар медыцыны[d] (1860) і прафесар[d]
Альма-матар

Іван Мікалаевіч Станке́віч[1] (1829 — 2 сакавіка 1882) — вучоны ў галіне гісталогіі і фармакалогіі, доктар медыцыны (1860)[1], прафесар.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з дваран Магілёўскай губерні. Католік. У 1852 годзе скончыў 2-ю Кіеўскую гімназію і паступіў на медыцынскі факультэт Імператарскага ўніверсітэта Святога Уладзіміра ў Кіеве. Універсітэт скончыў са званнем лекара ў 1857 годзе. У 1858—1860 гадах[2] для падрыхтоўкі да вучонага звання быў камандзіраваны за мяжу[3]. Пасля вяртання ў займаўся прыватнай практыкай, адначасова працаваў ва ўніверсітэцкіх клініках і збіраў матэрыял для дысертацыі. 14 снежня 1860 года атрымаў ступень доктара медыцыны за дысертацыю «Гистология сухожилий в натуральном и патологическом состояниях» і быў прызначаны дацэнтам кафедры паталагічнай анатоміі i паталагічнай фізіялогіі Кіеўскага ўніверсітэта[3]. З 1864 года экстраардынарны прафесар на кафедры фармакалогіі Харкаўскага ўніверсітэта, з 1870 (1865[2][3]) года — ардынарны прафесар. У вольны час аб’язджаў вёскі Харкаўскага павета і аказваў бясплатную медыцынскую дапамогу.

У 1882 годзе з-за хваробы І. М. Станкевіч выйшаў у адстаўку[2]. Памёр 2 сакавіка 1882 года ў Харкаве[3].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар навуковых прац па вывучэнню гісталагічнай будовы сухажылляў, лекавага ўплыву карболазотнакіслага аміяку[1].

Сярод апублікаваных прац:

  • Об операции искусственных преждевременных родов (1856);
  • Паталогоанатомические исследования о строении пахиоковых грануляций. — Киев, 1861;
  • Критический разбор рассуждения Вермана «о глазном зеркале» // Современная медицина. 1860. № 47-48;
  • О физиологическом действии карболазотнокислого аммиака и терапевтическое его употребление // Медицинский вестник. 1874. № 13.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]