Ігар Іванавіч Краўчанка
Ігар Іванавіч Краўчанка | |
---|---|
Нараджэнне |
30 жніўня 1970 (53 гады)
|
Адукацыя | |
Дзейнасць | палітык |
Ігар Іванавіч Краўчанка (нар. 30 жніўня 1970, с. Масаны, Чарнігаўская вобласць, Украінская ССР) — беларускі палітык. Генеральны дырэктар камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд».
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Нарадзіўся 30 жніўня 1970 года ў с. Масаны Чарнігаўскай вобласці Украінскай ССР.
Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту, Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь.
Працоўную дзейнасць пачаў дарожным рабочым дарожна-будаўнічага ўпраўлення № 17 Міністэрства дарожнага будаўніцтва Рэспублікі Беларусь у г. Гомелі. Быў галоўным інжынерам камбіната будаўнічых матэрыялаў адкрытага акцыянернага таварыства «Дарожна-будаўнічы трэст № 2» г. Гомеля, намеснікам галоўнага інжынера, галоўным інжынерам, дырэктарам прадпрыемства комплекснага праектавання «Гомельдарпраект» камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд», намеснікам генеральнага дырэктара, першым намеснікам генеральнага дырэктара камунальнага праектна-рамонтна-будаўнічага ўнітарнага прадпрыемства «Гомельаблдарбуд».
Выбіраўся членам Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання[1].
Зноскі
- ↑ Краўчанка Ігар Іванавіч Архівавана 18 жніўня 2020.
- Нарадзіліся 30 жніўня
- Нарадзіліся ў 1970 годзе
- Нарадзіліся ў Чарнігаве
- Выпускнікі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта транспарту
- Выпускнікі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь
- Асобы
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 6-га склікання
- Дэпутаты Гомельскага абласнога Савета дэпутатаў 28-га склікання
- Будаўнікі Беларусі