Ікацкі хрыбет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ікацкі хрыбет
руск. Икатский хребет
56°36′ пн. ш. 111°00′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнБурація
Вышыня2573[1] м 
Ікацкі хрыбет (Расія)
Ікацкі хрыбет
Ікацкі хрыбет (Бурація)
Ікацкі хрыбет

Іка́цкі хрыбет[2] (руск.: Икатский хребет) — горны хрыбет у Азіяцкай частцы Расіі, у Забайкаллі, у Рэспубліцы Бурація, на ўсход ад возера Байкал і Баргузінскага хрыбта.

Даўжыня хрыбта больш за 200 км. Пераважаючыя вышыні 1800—2000 м, найбольшая вышыня 2573[1](2551[2][3]) м. Складзены пераважна з гранітаў і метамарфічных сланцаў. Да вышыні каля 900 м горны лесастэп, да 1200—1700 м — лістоўнічная тайга, яшчэ вышэй — зараснікі кедравага сланіку і горная тундра.

Ікацкі хрыбет з’яўляецца водападзелам рэк Баргузін і Віцім. На хрыбце бярэ пачатак рака Ікат.

Зноскі

  1. а б Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978. (руск.)
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7.
  3. Икатский хребет Словарь «География России». / Главный редактор А. П. Горкин — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. (руск.)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]