Індустрыяльная рэвалюцыя
Індустрыяльная (прамысловая) рэвалюцыя (прамысловы пераварот, Вялікая індустрыяльная рэвалюцыя), пераход ад пераважна аграрнай эканомікі да індустрыяльнай вытворчасці, у выніку якого адбываецца трансфармацыя аграрнага грамадства ў індустрыяльнае.
Індустрыяльная рэвалюцыя звязана з пачаткам масавага прымянення машын (пасля вынаходніцтва эфектыўнай паравой машыны ў Англіі ў пачатку 18 стагоддзя), якое прывяло да змянення ўсёй структуры грамадства. Яна суправаджалася рэзкім павышэннем вытворчасці працы, хуткай урбанізацыяй, пачаткам эканамічнага росту (дагэтуль ён быў заўважны як правіла толькі ў масштабе стагоддзяў), гістарычна хуткім павышэннем жыццёвага ўзроўню насельніцтва. Фактычна, індустрыяльная рэвалюцыя дазволіла на працягу ўсяго 3-5 пакаленняў перайсці ад аграрнага грамадства (дзе большасць насельніцтва вяла натуральную гаспадарку) да сучаснай гарадской цывілізацыі.
Індустрыяльная рэвалюцыя лічыцца завершанай са з'яўленнем машынабудавання (калі машыны робяць машыны), г.зн. прыкладна ў другой палове 19 стагоддзя.
| Агляд сусветнай гісторыі | |
|---|---|
| Гістарычныя перыяды |
Першабытнае грамадства · Старажытны свет (да 476 года) · Сярэднявечча (476—сярэдзіна XVII стагоддзя) · Новы час (сярэдзіна XVII стагоддзя—1918 год) · Найноўшы час (з 1918 года) |
| Эканамічная арганізацыя |
Паляўнічыя і збіральнікі · Аграрнае грамадства (прыкладна да 1800 года) · Індустрыяльнае грамадства (1800—1960) · Постіндустрыяльнае грамадства (пасля 1960 года) |