Першабытнае грамадства

З пляцоўкі Вікіпедыя.

Перайсці да: рух, знайсці

ПЕРШАБЫТНАЕ ГРАМАДСТВА — умоўная назва перыяду ў гісторыі чалавецтва ад з'яўлення чалавека да з'яўлення першых класавых грамадстваў або паводле іншага вызначэння да з'яўлення пісьмовай гісторыі, т.б. да з'яўленная пісьменнасці. Часавыя межы перыяду вызначаюцца прыблізна ад 2,5 млн. гадоў таму да 8–5 тыс. гадоў таму, але і ў наш час існуюць перыферыйныя грамадствы, якія жывуць першабытнаабшчынным ладам.

[правіць] Перыядызацыя

Спроба першай перыядызацыі гісторыі першабыінага грамадства прыналежыць амерыканскаму этнолагу Л.Г.Моргану. Раўналежна існуюць некалькі сацыяльных і агульная (гістарычная) перыядызацыя.

[правіць] Перыядызацыя Л.Г.Моргана

Морган падзяліў эпохі дзікасці, варварства і цывілізацыі на ніжнюю, сярэднюю і вышэйшую прыступцы. Асноўны крытэры - узровень развіцця прадукцыйных сіл ("прагрэс у вытворчасці сродкаў да жыцця"). У плыні часу выявіліся недахопы яго перыядызацыі, гэта значыць адсутнасць у цэлага шэрагу этнічных груп вынаходстваў і адкрыццяў.

Існуе некалькі перыядызацый гісторыі першабытнага грамадства, кожная з якіх адлюстроўвае характар дысцыплін, што ўдзельнічалі ў яе распрацоўцы — археалагічная, палеаантрапалагічная (бiялагiчная) і агульнагістарычная. Археалагiчная перыядызацыя паводле галоўнага матэрыялу для вырабу прылад працы ў асноўным змяшчае першабытнае грамадства ў каменны век (2,5 млн. г. таму – ~4000 да н.э.). Бiялагiчная падзяляе гісторыю першабытнага грамадства паводле эвалюцыi ў антрапалагiчным выглядзе чалавека: архантрап, палеаантрап, неаантрап (лац.: Homo sapiens — чалавек разумны). Агульнагістарычная — паводле змен у сацыяльна-эканамiчных фармацыях: праабшчына (першабытны чалавечы статак), раннерадавая абшчына, познарадавая абшчына.

[правіць] Літаратура

  • Алексеев В.П., Першиц А.И. История первобытного общества. М., 1999; М., 2001.