Постіндустрыяльнае грамадства
По́стіндустрыя́льнае грама́дства — гэта грамадства, у эканоміцы якога, у выніку навукова-тэхнічнай рэвалюцыі і істотнага росту даходаў насельніцтва, прыярытэт перайшоў ад пераважнай вытворчасці тавараў да вытворчасці паслуг. Вытворчым рэсурсам становяцца інфармацыя і веды. Навуковыя распрацоўкі становяцца галоўнай рухальнай сілай эканомікі. Найбольш каштоўнымі якасцямі з'яўляюцца ўзровень адукацыі, прафесіяналізм, навучальнасць і крэатыўнасць працаўніка.
Постіндустрыяльнымі краінамі завуць, як правіла, тыя, у якіх на сферу паслуг прыпадае значна больш паловы ВУП[1]. Пад гэты крытэрый трапляюць, у прыватнасці, ЗША (на сферу паслуг прыпадае 80 % ВУП ЗША, 2002), краіны Еўрасаюза (сфера паслуг — 69,4 % ВУП, 2004), Аўстралія (69 % ВУП, 2003), Японія (67,7 % ВУП, 2001), Канада (70 % ВУП, 2004).
Гл. таксама [правіць]
Зноскі
- ↑ Постиндустриальное общество // Словарь по общественным наукам. Глоссарий.ру
| Агляд сусветнай гісторыі | |
|---|---|
| Гістарычныя перыяды |
Першабытнае грамадства · Старажытны свет (да 476 года) · Сярэднявечча (476—сярэдзіна XVII стагоддзя) · Новы час (сярэдзіна XVII стагоддзя—1918 год) · Найноўшы час (з 1918 года) |
| Эканамічная арганізацыя |
Паляўнічыя і збіральнікі · Аграрнае грамадства (прыкладна да 1800 года) · Індустрыяльнае грамадства (1800—1960) · Постіндустрыяльнае грамадства (пасля 1960 года) |