Іонная сувязь

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Іо́нная су́вязь — тып хімічнай сувязі, якая ўтвараецца за кошт дзеяння электрастатычных (кулонаўскіх) сіл паміж процілегла зараджанымі іонамі. Іоны ўтвараюцца з атамаў элементаў у выніку пераносу валентнага электрона ад атама элемента з нізкім патэнцыялам іанізацыі да атама элемента з вялікай роднасцю да электрона.

Характэрна для хімічных злучэнняў найбольш актыўных металаў (шчолачных, шчолачназямельных і інш.) з тыповымі неметаламі (у асноўным галагенамі). Такія злучэнні (напрыклад, хларыд калію К+Cl-, фтарыд цэзію Cs+F-) існуюць пераважна ў выглядзе крышталічных рэчываў — іонных крышталёў і пры растварэнні ў палярных растваральніках дысацыіруюць на іоны.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]