Іосіф Дзмітрыевіч Чарнышэнка
Іосіф Дзмітрыевіч Чарнышэнка | |
---|---|
Дата нараджэння | 26 верасня 1924 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лютага 1995 (70 гадоў) |
Род дзейнасці | педагог |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар педагагічных навук (1978) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар | |
Узнагароды |
Іосіф Дзмітрыевіч Чарнышэнка (26 верасня 1924, с. Кавалёўка, Грабёнкаўскі раён, Палтаўская вобласць, Украіна — 28 лютага 1995) — педагог, спецыяліст у галіне тэорыі і практыкі працоўнага выхавання школьнікаў. Доктар педагагічных навук (1978), прафесар (1978). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Скончыў Благавешчанскае педагагічнае вучылішча (1942), Віцебскі дзяржаўны педагагічны інстытут імя С. М. Кірава (філалагічнае аддзяленне, 1950; гістарычнае аддзяленне, 1953), Навукова-даследчы інстытут тэорыі і гісторыі педагогікі, г. Масква (аспірантура, 1965).
Працаваў у Суражскай СШ, Віцебская вобласць (з 1946, настаўнік чарчэння і малявання); СШ № 6 і № 18 г. Віцебска (з 1949, настаўнік чарчэння, малявання і гісторыі); Школе рабочай моладзі № 5 г. Віцебска (1953—1955, дырэктар); СШ № 15 г. Віцебска (1955—1966, дырэктар); Віцебскім дзяржаўным універсітэце імя П. М. Машэрава (1966—1995; кафедра педагогікі, у 1969—1982 — загадчык кафедры, з 1978 — прафесар), адначасова з 1982 года — загадчык лабараторыі Навукова-даследчага інстытута працоўнага навучання і прафесійнай арыентацыі АПН СССР.
Навуковыя інтарэсы: удасканаленне працоўнага выхавання навучэнцаў агульнаадукацыйных школ як у вучэбнай, так і пазакласнай рабоце.
Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]
Званне «Заслужаны работнік вышэйшай школы Беларускай ССР» (1984), Ганаровая грамата Вярхоўнага Савета БССР, знакі «Выдатнік народнай асветы» СССР (1960) і БССР (1978), ордэн Айчыннай вайны, медалі «За перамогу над Японіяй» і інш.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 241. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Регионы Беларуси : энциклопедия : в 7 т. — Минск, 2011. — Т. 2, кн. 2. — С. 590.
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. — Минск, 2008. — Т. 7. — С. 531.
- Нарадзіліся 26 верасня
- Нарадзіліся ў 1924 годзе
- Нарадзіліся ў Палтаўскай вобласці
- Памерлі 28 лютага
- Памерлі ў 1995 годзе
- Выкладчыкі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Дактары педагагічных навук
- Прафесары
- Выпускнікі Віцебскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя П. М. Машэрава
- Кавалеры ордэна Айчыннай вайны
- Узнагароджаныя медалём «За перамогу над Японіяй»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР
- Заслужаныя работнікі вышэйшай школы БССР
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны
- Педагогі СССР
- Педагогі Беларусі