Ірына Аляксандраўна Пазднякова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ірына Аляксандраўна Пазднякова
Дата нараджэння 29 красавіка 1976
Месца нараджэння Баравуха, Полацкі раён, Віцебская вобласць, Беларусь
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Род дзейнасці выкладчыца ўніверсітэта, вучоная
Навуковая сфера эканоміка
Месца працы Фінансава-эканамічны факультэт ПДУ
Навуковая ступень кандыдат эканамічных навук
Навуковае званне дацэнт
Альма-матар Полацкі дзяржаўны ўніверсітэт імя Ефрасінні Полацкай
Навуковы кіраўнік Аляксандр Станіслававіч Сантаровіч

Ірына Аляксандраўна Пазднякова (нар. 29 красавіка 1976 года ў Баравусе) — беларускі навуковец, эканаміст, кандыдат эканамічных навук, дацэнт.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыла фінансава-эканамічны факультэт Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта ў 1997 годзе па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, аналіз і аўдыт». У 2006 годзе таксама скончыла аспірантуру Беларускага дзяржаўнага эканамічнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Бухгалтарскі ўлік, статыстыка»[1].

23 мая 2007 года ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце абараніла дысертацыю на саісканне навуковай ступені кандыдата эканамічных навук на тэму «Развіццё ўліку і аналізу фарміравання і размеркавання фінансавых вынікаў ад пазабюджэтнай дзейнасці ў дзяржаўных вышэйшых навучальных установах».

У 2009 годзе Вышэйшая атэстацыйная камісія Рэспублікі Беларусь надала ёй навуковае званне дацэнта па спецыяльнасці «Эканоміка».

З 1997 года працуе ў Полацкім дзяржаўным універсітэце, спачатку на пасадзе бухгалтара, а з 2001 года — на пасадах асістэнта, старшага выкладчыка і дацэнта кафедры фінансаў, кафедры фінансаў і галіновай эканомікі, кафедры уліку і фінансаў, лагістыкі і менеджменту. Займала пасады дэкана факультэта давузаўскай падрыхтоўкі ўніверсітэта, дырэктара інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў ПДУ.

З 2019 года займае пасаду дэкана фінансава-эканамічнага факультэта Полацкага ўніверсітэта[2].

Навуковая дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Навуковыя інтарэсы канцэнтруюцца вакол пытанняў бухгалтарскага ўліку, аналіза і кантроля ў бюджэтных арганізацыях і фінансавых органах, бюджэтных адносін, у прыватнасці ацэнкі мясцовых бюджэтаў па ўзроўні фінансавай устойлівасці, асаблівасцей фарміравання і выкарыстання даходаў інстытуцыйных адзінак у інавацыйнай эканоміцы і інш.

Аўтар 59 навуковых і метадычных артыкулаў, вучэбна-метадычных комплексаў[3].

Зноскі