29 красавіка
З пляцоўкі Вікіпедыя.
29 красавіка — сто дзевятнаццаты (сто дваццаты ў высакосны год) дзень года па Грыгарыянскім календары.
Падзеі [правіць]
- 1386: Вялікі князь смаленскі Святаслаў Іванавіч, які падтрымаў выступленне Андрэя Полацкага супраць Ягайлы, разгромлены пад Мсціславам (гл. Мсціслаўская бітва 1386).
- 1770: Джэймс Кук упершыню высадзіўся ў Аўстраліі.
- 1859: Армейскі корпус лейтэнанта Сальвадора Урутыя разбіў рэвалюцыйную армію на чале з генералам Педра Леон непадалёку ад Ля Серэны ў Чылі.
- 1984: Фаніпалю нададзены статус гарадскога пасёлка.
- 2011: Шлюб прынца Уільяма і Кейт Мідлтан.
Нарадзіліся [правіць]
- 1686: Васіль Тацішчаў, рускі дзяржаўны дзеяч, гісторык (пам. 26.7.1750)
- 1762: Жан-Батыст Журдан, маршал Францыі
- 1785: Карл Дрэз, нямецкі вынаходнік
- 1818: Аляксандр ІІ, расійскі імператар (пам. 1(13).3.1881)
- 1854: Анры Пуанкарэ, французскі матэматык
- 1884: Самуіл Агурскі, беларускі і яўрэйскі гісторык
- 1899: Дзюк Элінгтан, амерыканскі кампазітар
- 1901: Хірахіта, японскі імператар
- 1921: Мікола Ермаловіч, беларускі гісторык і пісьменнік (пам. 5.3.2000)
- 1930: Жан Рашфор, французскі акцёр
- 1935: Андрэй Залізняк, расійскі даследчык гістарычнай лінгвістыкі, акадэмік РАН
- 1940: Пітэр Дайманд, амерыканскі эканаміст, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па эканоміцы (2010)
- 1958: Мішэль Пфайфер, амерыканская актрыса
Памерлі [правіць]
- 1380: Кацярына Сіенская, каталіцкая святая
- 1703: Казімір Уладзіслаў Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзеяч ВКЛ (нар. 1650)
- 1924: Міхаіл Пліс, праваслаўны святар, прыхільнік беларусізацыі царквы (нар. 15.8.1858)
- 1931: Яўхім Карскі, беларускі філолаг і этнограф (нар. 20.12.1860)
- 1980: Альфрэд Хічкок, англійскі кінарэжысёр (нар. 13.8.1899)
- 2002: Ігар Гермянчук, беларускі журналіст, выдавец, грамадскі дзеяч
- 2008: Альберт Гофман, швейцарскі хімік