Ісмаіл Кахраман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ісмаіл Кахраман
турэцк.: İsmail Kahraman
член Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі[d]
8 студзеня 1996 — 18 красавіка 1999
член Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі[d]
2 мая 1999 — 3 лістапада 2002
Speaker of the Grand National Assembly[d]
22 лістапада 2015 — 7 ліпеня 2018
Папярэднік İsmet Yılmaz[d]
Пераемнік Біналі Йылдырым
член Вялікага нацыянальнага сходу Турцыі[d]
з 17 лістапада 2015
minister of Culture and Tourism[d]
28 чэрвеня 1996 — 30 чэрвеня 1997

Нараджэнне 7 снежня 1940(1940-12-07) (83 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ісмаі́л Кахрама́н (нар. 7 снежня 1940 г.) — турэцкі палітык і дзяржаўны дзеяч.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 7 снежня 1940 года ў горадзе Рызэ. Скончыў юрыдычны факультэт Стамбульскага ўніверсітэта[1].

У 1995 годзе быў абраны членам Вялікага нацыянальнага сходу ад партыі дастатку. Пасля таго як партыя дастатку сфарміравала кааліцыйны ўрад з партыяй сапраўднага шляху, Кахраман атрымаў у ім пасаду міністра культуры. Гэты склад урада быў зрынуты ў выніку ваеннага перавароту ў 1997 годзе. У 1999 годзе Кахраман быў пераабраны ў парламент ад партыі дабрадзейнасці. У 2002 годзе ён таксама балатаваўся, але абрацца не здолеў[2].

У лістападзе 2015 года Кахраман быў абраны членам парламента ад партыі справядлівасці і развіцця[3]. Пазней ён быў высунуты кандыдатам на пасаду спікера парламента[4]. Кахраман быў абраны, атрымаўшы 316 галасоў з 524.

Зноскі

  1. İsmail Kahraman kimdir
  2. ismail kahraman İSMAİL KAHRAMAN ISMAIL KAHRAMAN biyografisi biyografi
  3. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 23 лістапада 2015. Праверана 1 лістапада 2016.
  4. AK Parti'nin adayı İsmail Kahraman - Güncel Haberler

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]