Істэрыя

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Істэрыя
Pr Charcot DSC09405.jpg
Прафесар Жан-Мартэн Шарко дэманструе студэнтам жанчыну ў істэрычным прыпадку.

Істэры́я (ад стар.-грэч.: ὑστέρα (hystera) — матка); Шале́нства ма́ткі[1][2] — састарэлы медыцынскі дыягназ, які на гэты момант адпавядае шэрагу псіхічных расстройстваў лёгкай і сярэдняй ступені цяжкасці. Выкарыстоўваўся для апісання спецыфічных расстройстваў самаадчування і паводзін у жанчын, прычынай якіх доўгі час лічыўся блуканне маткі па арганізму[1] (адкуль і назва). Для істэрыі характэрны дэманстратыўныя эмацыйныя рэакцыі (слёзы, смех, крыкі), сутаргі, паралічы, страта адчувальнасці, глухата, слепата, абмарачэнне, павышаная сексуальная актыўнасць і іншае.

Істэрычнае расстройства асобы[правіць | правіць зыходнік]

На гэты момант з істэрыяй асацыяваны асаблівы склад асобы, званы істэрычным расстройствам асобы. Яму ўласцівы павярхоўнасць меркаванняў, унушальнасць і самаўнушальнасць, схільнасць да фантазіявання, няўстойлівасць настрою, імкненне прыцягнуць да сябе ўвага, тэатральнасць паводзін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Платон. Тымей = Τίμαιος — Афіны, 360 год да н.э.. — С. 91c.
  2. M.D.T. de Bienville. Німфаманія, ці Трактат пра шаленства маткі = La nymphomanie ou traité de la fureur utérine — Амстэрдам, 1771. — 198 с.