Абол

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Абол (стар.-грэч.: ὀβολός obolós - прут) – 1) у старажытнай Грэцыі тавар-грошы ў выглядзе 4-граннага жалезнага прута, які складаў 1/6 драхмы; вагавая адзінка для серабра (0,73 г.); медная манета – 1/6 драхмы.

2) У Заходняй Еўропе 2-й паловы VIII – X стст. вагавая адзінка серабра (0,85 г.), сярэбраная манета ў ½ дэнарыя.

3) У Польшчы XIII ст. вагавая адзінка для золата (0,44 г.).

4) У Заходняй Еўропе XII – XV стст. сярэбраная манета, у XVI – XVIII стст. білонная ці медная ў ½ дэнарыя; у Германіі, Нідэрландах і Скандынавіі часта называлася «шэрф» ці «хэльбелінг».

5) У ВКЛ намінал у ½ дэнарыя (лотавая проба 1¾, лігатурная маса 0,365 г.), чаканены Віленскім манетным дваром у 15451547, 1554. У беларускіх пісьмовых крыніцах XVI ст. абол называўся пенязем мееньшым або паўпенязем.

6) Сінонім паняцця «дробныя грошы».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gumowski, M. Podręcznik numizmatyki polskiej. – Kraków, 1914.
  • Kiersnowski, R. Wstęp do numizmatyki polskiej wieków średnich. – Warszawa, 1964.
  • Собрание древних грамот и актов городов: Вильны, Ковна. Трок, православных монастырей, церквей, и по разным предметам. Часть 2. – Вильно: Типография А.Марциновского, 1843.
  • Зограф, А.Н. Античные монеты. – М. – Л., 1951. – (Материалы и исследования по археологии СССР, № 16).