Абральёс

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Абральёс
парт. Abrolhos
Востраў Сірыба
Востраў Сірыба
Характарыстыкі
Колькасць астравоў122 
Найбуйнейшы востраўСанта-Барбара, Абральёс 
Агульная плошча1,076 км²
Размяшчэнне
17°57′48″ пд. ш. 38°42′06,10″ з. д.HGЯO
АкваторыяАтлантычны акіян
Краіна
Абральёс (Бразілія)
Абральёс
Абральёс
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абральёс (парт.: Abrolhos) — архіпелаг з 6 малых астравоў на паўднёвым захадзе Атлантычнага акіяна каля ўзбярэжжа бразільскага штата Баія. Агульная плошча сушы — 1,076 км². Сталага насельніцтва няма.

Геаграфія[правіць | правіць зыходнік]

Архіпелаг Абральёс месціцца за 58 км на паўднёвы ўсход ад бразільскага горада Каравелас, фармальна падпарадкаваны гарадскому муніцыпалітэту.

Астравы маюць часткова вулканічнае, часткова каралавае паходжанне. Найбольшы па плошчы востраў Санта-Барбара займае плошчу 56,9 га.

Прырода[правіць | правіць зыходнік]

На астравах пераважае травяністая расліннасць. Асноўныя насельнікі сушы — марскія птушкі, сойкі, дзятлы. У 2010 г. архіпелаг быў абвешчаны Рамсарскім угоддзем. Вялікую цікавасць уяўляюць навакольныя каралавыя рыфы. Каля астравоў назіраюцца міграцыі гарбатых кітоў.

Для захавання мясцовай прыроды створаны марскі нацыянальны парк Абральёс агульнай плошчай 91 300 га.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Астравы Абральёс былі адкрыты ў 1503 г. іспанскай экспедыцыяй, у склад якой уваходзіў Амерыга Веспучы. У 1822 г. увайшлі ў склад Бразіліі. У 1832 г. даследаваны Чарльзам Дарвіным.

У 1983 г. астравы Абральёс сталі часткай аднайменнага марскога нацыянальнага парка.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]