Чарльз Роберт Дарвін

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Чарльз Дарвін
Charles Darwin
Charles Darwin 1880.jpg
Фатаграфія 1880 года
Дата нараджэння:

12 лютага 1809({{padleft:1809|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:12|2|0}})

Месца нараджэння:

Шрусберы, Вялікабрытанія

Дата смерці:

19 красавіка 1882({{padleft:1882|4|0}}-{{padleft:4|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (73 гады)

Месца смерці:

Таўн (сёння частка Лондана), Вялікабрытанія

Краіна:

Вялікабрытанія

Навуковая сфера:

Біялогія, Геалогія

Месца працы:

Каралеўскае геаграфічнае таварыства

Альма-матэр:

Эдынбургскі ўніверсітэт, Кембрыджскі ўніверсітэт

Навуковы кіраўнік:

Адам Седжвік

Вядомы як:

Заснавальнік эвалюцыйнага вучэння

Подпіс

Подпіс

Чарльз Дарвін на ВікіСховішчы
Сістэматык жывой прыроды
Band 1x200px.png
Category:Charles Darwin на Вікісховішчы
Выявы на Вікісховішчы

Чарльз Роберт Дарвін (англ.: Charles Robert Darwin; 12 лютага 180919 красавіка 1882) — англійскі прыродазнавец, распрацоўшчык тэорыі эвалюцыі, згодна з якой ўсе віды развіліся з цягам часу з агульных прародзічаў праз працэс натуральнага адбору. Наяўнасць эвалюцыі ў прыродзе была прызнаная навуковай супольнасцю яшчэ пры жыцці Дарвіна, але тэорыя натуральнага адбору стала агульнапрызнаным тлумачэннем эвалюцыйнага працэсу толькі ў 1930-я.

Жыццё[правіць | правіць зыходнік]

Чарлз Дарвін нарадзіўся 12 лютага 1809 года ў Шрусберы, графства Шропшыр, у радавым маёнтку Маунт Хаўс (англ. Mount House)[1]. Пяты з шасці дзяцей заможнага лекара і фінансіста Роберта Дарвіна і Сьюзанн Дарвін (англ.: Susannah Darwin), народжанай Уэджвуд (англ. Wedgwood). Ён з'яўляецца унукам навукоўца-натураліста Эразма Дарвіна па бацькоўскай лініі і мастака Джозайі Уэджвуда па матчынай. Абодва сямействы ў значнай частцы прымалі унітарыянства, аднак Уэджвуд былі прыхаджанамі англіканскай царквы.

К таму часу, як ён паступіў у дзённую школу ў 1817 годзе, васьмігадовы Дарвін ўжо далучыўся да натуральнай гісторыі і калекцыянавання. У гэтым годзе, у ліпені, памірае яго маці, і выхаванне 8-гадовага хлопчыка цалкам кладзецца на плечы бацькі, які не заўсёды чула прыслухоўваўся да духоўных запытаў сына. З верасня 1818 года ён разам са старэйшым братам Эразмам (Erasmus Alvey Darwin) паступае на пансіён ў бліжэйшую англіканскую Школу Шрусберы (Shrewsbury School)[2][3], дзе будучы натураліст, які горача любіў прыроду, павінен быў вывучаць «сухія для яго жывой душы рэчы», як класічныя мовы і славеснасць. Гімназічныя гады заканамерна закончыліся атрыманнем пасрэднага атэстата.

Перад тым як адправіцца са сваім братам Эразмам ва ўніверсітэт Эдынбурга, летам 1825, ён выступае ў ролі асістэнта-вучня і дапамагае бацьку ў яго медыцынскай практыцы, аказваючы дапамогу беднякам Шропшыра.

У Эдынбургскім універсітэце Дарвін вывучаў медыцыну. Падчас навучання ён зразумеў, што лекцыі нудныя, а хірургія прычыняе пакуты, таму ён закідвае навучанне медыцыне. Замест гэтага ён пачынае вывучаць таксідэрмію ў Джона Эдманстоўна, вызваленага чорнага раба, які атрымаў свой вопыт, суправаджаючы Чарльза Уотэртана.

У 1826 годзе, будучы студэнтам кабінета натуральнай гісторыі, ён далучыўся да Плініеўскага студэнцкага таварыства, у якім актыўна абмяркоўваўся радыкальны матэрыялізм. У гэты час ён асісціруе Роберту Эдманду Гранту ў яго даследаваннях анатоміі і жыццёвага цыклу марскіх беспазваночных. На пасяджэннях таварыства, у сакавіку 1827, Дарвін прадстаўляе кароткія паведамленні аб сваіх першых адкрыццях, якія мянялі яго погляд на звыклыя рэчы.

Бацька Дарвіна, даведаўшыся, што сын закінуў навучанне медыцыне, быў раззлаваны і прапанаваў яму паступіць у каледж Хрыста Кембрыджскага універсітэта і атрымаць сан святара Англіканскай царквы[4].

У 1831 годзе, пасля заканчэння універсітэта, Дарвін ў якасці натураліста адправіўся ў кругасветнае падарожжа на экспедыцыйным судне каралеўскага флоту «Бігль», адкуль вярнуўся ў Англію толькі 2 кастрычніка 1836 года. Падарожжа працягвалася амаль пяць гадоў. Вялікую частку часу Дарвін праводзіць на беразе, вывучаючы геалогію і збіраючы калекцыі па натуральнай гісторыі, у той час як «Бігль» пад кіраўніцтвам Фіцроя ажыццяўляў гідраграфічную і картаграфічную здымку ўзбярэжжа[5][6].

Эма Дарвін (у дзявоцтве Уэджвуд), жонка Дарвіна

У 1838—1841 гг. Дарвін быў сакратаром Лонданскага геалагічнага таварыства. У 1839 ажаніўся, а ў 1842-м сямейная пара пераехала з Лондана ў Даўн (графства Кент), дзе стала жыць пастаянна. Тут Дарвін вёў адасобленае і мернае жыццё вучонага і пісьменніка.

Навуковая праца Дарвіна[правіць | правіць зыходнік]

Дарвін праявіў цікавасць да гісторыі прыроды падчас навучання медыцыне ва Універсітэце Эдынбурга, потым тэалогіі ў Кембрыджы. Пяцігадовае падарожжа (1831—1836) на караблі «Бігль» дало матэрыялы для навуковых прац «Дзённік пошукаў» (1833), «Будова і размеркаванне каралавых рыфаў» (1842), «Геалагічныя назіранні над вулканічнымі астравамі» (1844), «Геалагічныя назіранні над Паўднёвай Амерыкай» (1846).

Гэтыя працы прынеслі яму славу заснавальніка сучаснай геалогіі. У выніку назіранняў зрабіў вывад, што сучасныя формы жыцця з'яўляюцца вынікам працяглага гістарычнага развіцця арганізмаў ад адной або некалькіх прасцейшых форм. Асноўны змест свайго эвалюцыйнага вучэння ён выклаў у фундаментальных працах «Паходжанне відаў шляхам натуральнага адбору, ці Захаванне спрыяльных парод у барацьбе за жыццё» (1859), «Змяненне свойскіх жывёл і культурных раслін» (1868), «Паходжанне чалавека і палавы адбор» (1871). Прааналізаваўшы праблемы штучнага адбору, з'яў зменлівасці і спадчыннасці, паходжання чалавека ад жывёльных продкаў, абгрунтаваў тэорыю палавога адбору як адну з форм натуральнага адбору.

Яго вучэнне стала выдатным адкрыццём XIX ст. Тэорыя Дарвіна, захоўваючы сваё агульнаметадалагічнае і светапогляднае значэнне, сёння развіваецца і мадыфікуецца пад уплывам фактычнага і тэарэтычнага матэрыялу генетыкі (малекулярнай і папуляцыйнай), біякібернетыкі і іншых дысцыплін.

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У гонар Ч. Дарвіна названы востраў Дарвін, горад Дарвін.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі[правіць | правіць зыходнік]

  1. John H. Wahlert mount / The Mount House, Shrewsbury, England (Charles Darwin). Darwin and Darwinism. Baruch College (11 June 2001). Архівавана з першакрыніцы 22 чэрвеня 2012. Праверана 26 лістапада 2008.
  2. Desmond & Moore, 1991, с. 12-15
  3. Darwin, 1958, с. 21-25
  4. Desmond & Moore, 1991, с. 47-48
  5. Keynes, 2000, с. 9-11
  6. van Wyhe, John Charles Darwin: gentleman naturalist: A biographical sketch (англ.) . Darwin Online (2008). Архівавана з першакрыніцы 4 жніўня 2012. Праверана 15 ліпеня 2012.

Бібліяграфія[правіць | правіць зыходнік]

ВікіЦытатніку
Матэрыялы па тэме ў
Вікікрыніцах
  • 1836: A LETTER, Containing Remarks on the Moral State of TAHITI, NEW ZEALAND, &c. — BY CAPT. R. FITZROY AND C. DARWIN, ESQ. OF H.M.S. 'Beagle.' [1]
  • 1839: Journal and Remarks (The Voyage of the Beagle)
  • Zoology of the Voyage of H.M.S. Beagle: published between 1839 and 1843 in five volumes by various authors, Edited and superintended by Charles Darwin: information on two of the volumes —
1840: Part I. Fossil Mammalia, by Richard Owen (Darwin's introduction)
1839: Part II. Mammalia, by George R. Waterhouse (Darwin on habits and ranges)
  • 1842: The Structure and Distribution of Coral Reefs [2]
  • 1844: Geological Observations of Volcanic Islands [3], (French version)
  • 1846: Geological Observations on South America [4]
  • 1849: Geology from A Manual of scientific enquiry; prepared for the use of Her Majesty's Navy: and adapted for travellers in general., John F.W. Herschel ed. [5]
  • 1851: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes. [6]
  • 1851: A Monograph on the Fossil Lepadidae; or, Pedunculated Cirripedes of Great Britain [7]
  • 1854: A Monograph of the Sub-class Cirripedia, with Figures of all the Species. The Balanidae (or Sessile Cirripedes); the Verrucidae, etc. [8]
  • 1854: A Monograph on the Fossil Balanid? and Verrucid?? of Great Britain [9]
  • 1858: On the Perpetuation of Varieties and Species by Natural Means of Selection
  • 1859: On the Origin of Species by Means of Natural Selection, or the Preservation of Favoured Races in the Struggle for Life
  • 1862: On the various contrivances by which British and foreign orchids are fertilised by insects [10]
  • 1868: Variation of Plants and Animals Under Domestication (PDF format), Vol. 1, Vol. 2
  • 1871: The Descent of Man and Selection in Relation to Sex
  • 1872: The Expression of Emotions in Man and Animals [11]
  • 1875: Movement and Habits of Climbing Plants [12]
  • 1875: Insectivorous Plants [13]
  • 1876: The Effects of Cross and Self-Fertilisation in the Vegetable Kingdom [14]
  • 1877: The Different Forms of Flowers on Plants of the Same Species [15]
  • 1879: «Preface and 'a preliminary notice'» in Ernst Krause's Erasmus Darwin [16]
  • 1880: The Power of Movement in Plants [17]
  • 1881: The Formation of Vegetable Mould Through the Action of Worms [18] [19]
  • 1887: Autobiography of Charles Darwin (Edited by his Son Francis Darwin) [20]
  • 1958: Autobiography of Charles Darwin (Barlow, unexpurgated)

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]



Шаблон:Эвалюцыяніст