Аграгарадок Вялікія Матыкалы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Аграгарадок
Вялікія Матыкалы
Carkva-vialikiya-matykaly.jpg

Каардынаты Каардынаты: 52°11′55″ пн. ш. 23°34′56″ у. д. / 52.198611° пн. ш. 23.582222° у. д. (G) (O) (Я)52°11′55″ пн. ш. 23°34′56″ у. д. / 52.198611° пн. ш. 23.582222° у. д. (G) (O) (Я)

Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 162
Вялікія Матыкалы (Беларусь)
Вялікія Матыкалы
Вялікія Матыкалы
Вялікія Матыкалы (Брэсцкая вобласць)
Вялікія Матыкалы
Вялікія Матыкалы

Вялікія Матыкалы — аграгарадок ў Брэсцкім раёне Брэсцкай вобласці. Вялікія Матыкалы ўваходзяць у склад Матыкальскага сельсавета, у 18 км ад абласнога цэнтра, на аўтадарозе Брэст-Высокае. Аднайменная чыгуначная станцыя на лініі Брэст-Высока-Літоўск.

Насельніцтва[правіць | правіць зыходнік]

  • 84 мужчыны, 97 жанчын (1866)
  • 59 двароў, 345 жыхароў (1876)
  • 22 двары, 214 жыхароў (1886)
  • 368 жыхароў (1905)
  • 32 двары, 181 жыхар (1921)
  • 52 двары, 154 жыхары (1940)
  • 2213 жыхароў (1996)
  • 714 гаспадарак, 2190 жыхароў (1997)
  • 82 гаспадаркі, 2423 жыхары (2005)

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Паводле пісьмовых крыніц вядомы з 16 стагоддзя як шляхецкая ўласнасць у Берасцейскім павеце і ваяводстве ВКЛ. З 1566 года Матыкалы — уладанне зямян Афанаса і Мацея Бекішаў у Камянецкім павеце, Берасцейскага староства, з 1597 года — пана Івана Матыкальскага. У 1672 годзе — цэнтр гміны, уласнасць Марціна Матусевіча, у 1788 годзе — кашталяна брэсцкага Юзафа Шчыта. У 1788 годзе дзейнічала паштовая станцыя паміж Брэстам і Высокім. Пасля Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай у складзе Расійскай імперыі, у Слонімскай, з 1797 года — Літоўскай, з 1801 года — у Гродзенскай губерні. У 1861 годзе ў вёсцы адбыліся сялянскія хваляванні. Для ўстанаўлення парадку былі выкарастаны салдаты. У 1866 годзе маёнткам валодаў Уладкоў. У 1867 годзе адкрыта народнае вучылішча. У 1869 годзе на сродкі ўрада і жыхароў вёскі была пабудавана царква. У 1876 годзе сяло. У 1886 годзе была валасная ўправа, царкоўна-прыходская школа, карчма; у маёнтку Матыкалы працавалі цагельны завод, ветраны млын.

Паводле Рыжскага мірнага дагавора ў складзе Польшчы, цэнтр Матыкальскай гміны Брэсцкага павета Палескага ваяводства. У 1939 годзе ў складзе БССР. З 12 кастрычніка 1940 года цэнтр Матыкальскага сельсавета.

Інфраструктура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цэнтральная сядзіба сельскагаспадарчага прадпрыемства «Селекцыйна-гібрыдны цэнтр «Заходні»
  • Сярэдняя і музычная школы. Кафэ. Аптэка. Амбулаторыя. Дом культуры. Бібліятэка. Аддзяленне сувязі.

Памятныя мясціны[правіць | правіць зыходнік]

  • Царква

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • БЭ ў 18 тамах. Т.4, Мн., 1997, С.388
  • Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя ў 15 тамах. Т. 3, кн. 1. Брэсцкая вобласць / пад навук. рэд. А. І. Лакоткі. — Мн.: БелЭн, 2006. ISBN 985-11-0373-X.