Адам Вайніловіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адам Вайніловіч
Сыракомля
Сыракомля
абозны новагародскі[d]
канюшы новагародскі[d]
суддзя земскі новагародскі[d]
з 1778
падкаморы новагародскі[d]
з 1783

Нараджэнне 1739
Смерць 1803
Род Вайніловічы
Бацька Францішак Казімір Вайніловіч
Маці Барбара з Фелькерзамбаў[d]
Жонка Караліна з Сулістроўскіх[d]
Дзеці Антон Адамавіч Вайніловіч і Ян Вайніловіч
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава

Адам Вайніловіч (польск.: Adam Woyniłłowicz; каля 1739—1803) — ураднік Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Належаў да каталіцкага сярэднезаможнага шляхецкага роду Вайніловічаў герба «Сыракомля». Нарадзіўся ў сям’і Францішка Казіміра Вайніловіча, падчашага мазырскага, і Барбары з Фелькерзамбаў.

Хрышчаны ў 1739 годзе.

Абозны (ужо ў 1765 годзе), канюшы (1776), потым суддзя земскі (прывілей караля Станіслава Аўгуста 1778 г.), нарэшце, падкаморы новагародскі (прывілей 1783 года).

Адам карыстаўся значным ўплывам сярод мясцовай шляхты. У 1776 г. ён быў абраны паслом на надзвычайны сойм, на якім выступіў з прамовай. З яго меркаваннем лічыўся нават князь Караль Станіслаў Радзівіл «Пане Каханку», уладальнік Нясвіжскага княства ў 2-й палове XVIII ст. Праўнук Адама Эдвард Вайніловіч згадвае, што ў родавым архіве былі лісты ад караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага, з просьбай ад падтрымцы на сойміку Новагародскага ваяводства Канстытуцыі 3 мая 1791 года.

Адам падзяліў спадчыну паміж сынамі: Ян атрымаў Пузаў, а Антоні — Савічы.

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Кавалер ордэна Святога Станіслава (1783).

Сям’я[правіць | правіць зыходнік]

У шлюбе з Каралінай з Сулістроўскіх, дачкой Караля Сулістроўскага і Разаліі з Пацаў. У 1790 г.

Дзеці:

  • Ян (1767—1844), дэпутат вывадовы Менскага ДДС, падкаморы Слуцкага павета, старшыня Менскага гранічнага апеляцыйнага суда. Жонка Фартуната Ева з графоў Гюнтэр фон Гільдэнсгайм.
  • Антоні (1773—1855), маршалак Слуцкага павета, жонка Тэафіля Адынец герба ўласнага.
  • Фларэнціна, муж Міхал Кастравіцкі.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]