Адлегласць
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Адлегласць, у шырокім сэнсе, ступень аддаленасці аб'ектаў адзін ад аднаго. Адлегласць з'яўляецца фундаментальным паняццем геаметрыі. Тэрмін часта ўжываецца ў іншых навуках і дысцыплінах: астраномія, геаграфія, геадэзія, навігацыя і інш.
Адлегласць у матэматыцы [правіць]
Змест тэрміна «адлегласць» у матэматыцы звязана з паняццем метрыкі і метрычнай прасторы.
Адлегласць у тэхніцы [правіць]
Адлегласць паміж аб'ектамі — даўжыня адрэзка прамой, што злучае два аб'екты. Адлегласць у гэтым сэнсе з'яўляецца фізічнай велічынёй з памернасцю даўжыні, значэнне адлегласці выяўляецца ў адзінках даўжыні.
Іншыя ўжыванні [правіць]
У проксіміцы паняцце адлегласці выкарыстоўваюць для апісання асабістай прасторы чалавека.
| Гэта пачатак артыкула па матэматыцы. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
