Геаметрыя
Геаме́трыя — раздзел матэматыкі, які вывучае ўласцівасці і адносіны між аб'ектамі ў прасторы. Гэтыя аб'екты называюць фігурамі.
Геаметрыя падзяляецца на планіметрыю, якая вывучае фігуры на плоскасці, і стэрэаметрыю, якая вывучае фігуры ў прасторы. Інакш кажучы, планіметрыя — гэта двухмерная геаметрыя, а стэрэаметрыя — трохмерная.
Паняцці пункта, прамой і плоскасці з'яўляюцца зыходнымі паняццямі геаметрыі.
Геаметрыя — аксіяматычная навука. Яе аснову складае шэраг аксіём, на якіх будуюцца ўсе іншыя яе палажэнні.
Традыцыйная (еўклідава) геаметрыя вывучае фігуры, якія можна выявіць з дапамогай лінейкі і (або) цыркуля.
Аналітычная геаметрыя вывучае фігуры, якія з'яўляюцца графічным прадстаўленнем алгебраічных выразаў. Яна з'яўляецца «мастом», які злучае геаметрыю з алгебрай.
Дыферэнцыяльная геаметрыя вывучае геаметрычныя фігуры з выкарыстаннем сродкаў матэматычнага аналізу.
Гл. таксама [правіць]
| Сем вольных мастацтваў | |
|---|---|
| Трывіум | Граматыка · Рыторыка · Дыялектыка (Логіка) |
| Квадрывіум | Арыфметыка · Геаметрыя · Астраномія · Музыка |
