Адміністрацыйны падзел Узбекістана

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Схема адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ладу Узбекістана

Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел Узбекістана станам на 2012 год мае 3 узроўні: на першым знаходзяцца 12 вілаетаў (узб.: viloyat, вилоят), 1 аўтаномная рэспубліка (Каракалпакстан) і 1 горад цэнтральнага падпарадкавання (Ташкент). Вілаеты і рэспубліка падзелены на туманы (узб.: tuman, туман) і гарады вілаетнага (рэспубліканскага) падпарадкавання. Горад Ташкент падзелены на ўнутрыгарадскія туманы. Туманы вілаетаў і рэспублікі падзелены на гарады туманнага падпарадкавання, гарадскія пасёлкі (узб.: shaharcha, шаҳарча) і сельскія сходы грамадзян (узб.: qishloq fuqarolar yig'ini, қишлоқ фуқаролар йиғини).

Сельскія сходы грамадзян таксама могуць уваходзіць у склад гарадоў вілаетнага падпарадкавання, а гарадскія пасёлкі — у гарады вілаетнага (рэспубліканскага) падпарадкавання і ў склад унутрыгарадскіх туманаў Ташкента[1].

Адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі першага парадку[правіць | правіць зыходнік]

Нумар на
карце
Беларуская назва Узбекская назва Насельніцтва
(2015)[2]
тыс. жых.
Плошча,
тыс. км²[3]
Цэнтр
1 Ташкент Toshkent
Тошкент
2371,3 0,3
14 Рэспубліка Каракалпакстан Qoraqalpog’iston Respublikasi
Қорақалпоғистон
Республикаси
1763,1 165,6 Нукус
2 Андыжанскі вілает Andijon viloyati
Андижон вилояти
2857,3 4,2 Андыжан
3 Бухарскі вілает Buxoro viloyati
Бухоро вилояти
1785,4 39,4 Бухара
5 Джызакскі вілает Jizzah viloyati
Жиззах вилояти
1250,1 20,5 Джызак
8 Кашкадар'інскі вілает Qashqadaryo viloyati
Қашқадарё вилояти
2958,9 28,4 Каршы
7 Наваійскі вілает Navoiy viloyati
Навоий вилояти
913,2 110,8 Наваі
6 Наманганскі вілает Namangan viloyati
Наманган вилояти
2554,2 7,9 Наманган
9 Самаркандскі вілает Samarqand viloyati
Самарқанд вилояти
3514,8 16,4 Самарканд
11 Сурхандар'інскі вілает Surxondaryo viloyati
Сурхондарё вилояти
2358,3 20,8 Тэрмез
10 Сырдар'інскі вілает Sirdaryo viloyati
Сирдарё вилояти
777,1 5,1 Гулістан
12 Ташкенцкі вілает Toshkent viloyati
Тошкент вилояти
2758,3 15,3 Ташкент
4 Ферганскі вілает Farg’ona viloyati
Фарғона вилояти
3444,9 6,8 Фергана
13 Харэзмскі вілает Xorazm viloyati
Хоразм вилояти
1715,6 6,3 Ургенч

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]