Адміністрацыйны падзел Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Адміністрацыйны падзел Расіі — падзел тэрыторыі Расіі на раўнапраўныя суб’екты федэрацыі.

Расія як федэрацыя[правіць | правіць зыходнік]

Станам на 2023 год у складзе Расійскай Федэрацыі 89[1] раўнапраўных суб’ектаў Федэрацыі розных тыпаў. З іх:

  • 24 рэспублікі
  • 48 абласцей
  • 9 краёў
  • 1 аўтаномная вобласць
  • 4 аўтаномных акругі
  • 3 горада федэральнага падпарадкавання

Аднак, паводле Канстытуцыяй Расійскай Федэрацыі, усе гэтыя суб’екты маюць розныя паўнамоцтвы і прывілеі.

Тыпы суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (карта на 2022 год)[правіць | правіць зыходнік]

Адміністрацыйны падзел Расіі на 2022 год      24 рэспублікі     48 абласцей     9 краёў     1 аўтаномная вобласць     4 аўтаномныя акругі     3 горада федэральнага значэння

Асаблівасці канстытуцыйна-прававога статусу суб’ектаў Расійскай Федэрацыі

У дужках паказаныя артыкулы Канстытуцыі Расійскай Федэрацыі, якія змяшчаюць адпаведныя палажэнні.

Рэспублікі
  • Ахарактарызаваны ў Канстытуцыі Расіі як «дзяржавы» (артыкул 5 п.2);
  • Маюць сваю Канстытуцыю (артыкул 5 п.2);
  • Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Маюць права ўсталёўваць свае дзяржаўныя мовы (артыкул 68 п.2);
Края і вобласці
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п.2);
  • Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Могуць уключаць аўтаномныя акругі (артыкул 66 п.4);
Гарады федэральнага значэння
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п.2);
  • Не могуць уваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
Аўтаномная вобласць
  • Мае свой статут (артыкул 5 п.2);
  • Уваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі ў адзіным ліку (артыкул 5 п.1);
  • Можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай вобласці (артыкул 66 п.3);
  • Не можа ўваходзіць у склад іншых суб’ектаў Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
  • Не можа ўключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);
Аўтаномныя акругі
  • Маюць свой статут (артыкул 5 п.2);
  • Можа быць прыняты федэральны закон аб аўтаномнай акрузе (артыкул 66 п.3);
  • Могуць уваходзіць у склад края, вобласці (артыкул 66 п.4);
  • Не могуць уключаць іншыя суб’екты Расійскай Федэрацыі (артыкул 66 п.4);

Федэральны падзел Расіі станам на 18 сакавіка 2014 года[правіць | правіць зыходнік]

Нумар Рэгіён
Суб’ект федэрацыі
Плошча
(км²)
Насельніцтва
9 кастрычніка 2002
Цэнтр Адміністрацыйны падзел (паводле АКАТП) Муніцыпальныя ўтварэнні
Рэспублікі
01 Адыгея 7 600 447 000 Майкоп 7 раёнаў і 2 горада 7 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
02 Алтай 92 600 203 000 Горна-Алтайск 10 раёнаў і 1 горад 10 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
03 Башкартастан 143 600 4 103 000 Уфа 54 раёна і 21 горад 54 муніцыпальных раёна, 9 гарадскіх акруг
04 Бурація 351 300 981 000 Улан-Удэ 21 раён і 2 горада 21 муніцыпальны раён, 2 гарадскія акругі
05 Дагестан 50 300 2 584 000 Махачкала 41 раён і 10 гарадоў 41 муніцыпальны раён і 10 гарадскіх акруг
93 ДНР 26 517 4 100 000 Данецк
06 Інгушэція 3 400 469 000 Магас 4 раёна і 4 горада Межы і статус муніцыпальных утварэнняў не ўсталяваны
07 Кабардзіна-Балкарыя 12 500 901 000 Нальчык 9 раёнаў і 4 горада 3 гарадскія акругі і 10 муніцыпальных раёнаў
08 Калмыкія 76 100 292 000 Эліста 13 раёнаў і 1 горад 13 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
09 Карачаева-Чаркесія 14 100 440 000 Чаркеск 8 раёнаў і 2 горада 8 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
10 Карэлія 172 400 717 000 Петразаводск 16 раёнаў і 13 гарадоў 16 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
11 Комі 415 900 1 019 000 Сыктыўкар 12 раёнаў і 8 гарадоў 15 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
12 Крым 26 081 2 024 056 Сімферопаль 14 раёнаў і 11 гарадоў 14 муніцыпальных раёнаў, 11 гарадскіх акруг
13 Мардовія 26 200 889 000 Саранск 22 раёна і 7 гарадоў 22 муніцыпальных раёна, 1 гарадская акруга
14 Марый Эл 23 200 728 000 Іашкар-Ала 14 раёнаў і 4 горада 14 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
94 ЛНР 26 683 2 167 802 Луганск
15 Паўночная Асеція 8 000 710 000 Уладзікаўказ 8 раёнаў і 1 горад 8 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
16 Саха (Якуція) 3 103 000 948 000 Якуцк 33 раёна і 5 гарадоў 34 муніцыпальных раёна, 2 гарадскія акругі
17 Татарстан 68 000 3 780 000 Казань 43 раёна і 14 гарадоў 43 муніцыпальных раёна, 2 гарадскія акругі
18 Тыва (Тува) 170 500 306 000 Кызыл 17 раёнаў і 2 горада 17 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
19 Удмуртыя 42 100 1 571 000 Іжэўск 25 раёнаў і 5 гарадоў
20 Хакасія 61 900 546 000 Абакан 8 раёнаў і 3 горада 8 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
21 Чачня 15 900 1 100 000 Грозны 16 раёнаў і 5 гарадоў Межы і статус муніцыпальных утварэнняў не ўсталяваны
22 Чувашыя 18 300 1 314 000 Чэбаксары 21 раён і 5 гарадоў 21 муніцыпальны раён, 5 гарадскіх акруг
Краі
23 Алтайскі 169 100 2 607 000 Барнаул 60 раёнаў і 11 гарадоў 60 муніцыпальных раёнаў, 12 гарадскіх акруг
24 Забайкальскі 431 500 1 156 000 Чыта 31 раён і 5 гарадоў 31 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
25 Камчацкі 472 300 359 000 Петрапаўлаўск-Камчацкі 11 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
26 Краснадарскі 76 000 5 124 000 Краснадар 38 раёнаў і 15 гарадоў 37 муніцыпальных раёнаў, 11 гарадскіх акруг
27 Краснаярскі 2 339 700 2 966 000 Краснаярск 54 раёна і 19 гарадоў
28 Пермскі 160 600 2 824 000 Перм 33 раёна і 14 гарадоў
29 Прыморскі 165 900 2 068 000 Уладзівасток 22 раёна і 12 гарадоў 22 муніцыпальных раёна, 12 гарадскіх акруг
30 Стаўрапольскі 66 500 2 731 000 Стаўрапаль 26 раёнаў і 10 гарадоў 26 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг
31 Хабараўскі 788 600 1 435 000 Хабараўск 17 раёнаў і 6 гарадоў
Вобласці
32 Амурская 363 700 903 000 Благавешчанск 20 раёнаў і 7 гарадоў
33 Арлоўская 24 700 861 000 Арол 24 раёна і 3 горада 24 муніцыпальных раёна, 3 гарадскія акругі
34 Архангельская[2] 587 400 1 336 000 Архангельск 20 раёнаў і 8 гарадоў 19 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
35 Арэнбургская 124 000 2 178 000 Арэнбург 35 раёнаў і 12 гарадоў
36 Астраханская 44 100 1 007 000 Астрахань 11 раёнаў і 3 горада 11 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
37 Белгародская 27 100 1 512 000 Белгарад 21 раён і 6 гарадоў 21 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга
38 Бранская 34 900 1 379 000 Бранск 27 раёнаў і 5 гарадоў 27 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
39 Валагодская 145 700 1 270 000 Волагда 26 раёнаў і 4 горада 2 гарадскія акругі, 26 муніцыпальных раёнаў
40 Валгаградская 113 900 2 703 000 Валгаград 33 раёна і 6 гарадоў 33 муніцыпальных раёна, 6 гарадскіх акруг
41 Варонежская 52 400 2 379 000 Варонеж 32 раёна і 7 гарадоў 31 муніцыпальны раён, 3 гарадскія акругі
90 Запарожская 27 183 1 636 322 Запарожжа
42 Іванаўская 21 800 1 149 000 Іванава 21 раён і 6 гарадоў 21 муніцыпальны раён, 6 гарадскіх акруг
43 Іркуцкая 767 900 2 582 000 Іркуцк 33 раёна і 14 гарадоў 27 муніцыпальных раёнаў, 9 гарадскіх акруг
44 Калінінградская 15 100 943 000 Калінінград 13 раёнаў і 6 гарадоў 19 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
45 Калужская 29 900 1 041 000 Калуга 24 раёна і 4 горада 24 муніцыпальных раёна, 2 гарадскія акругі
46 Кастрамская 60 100 738 000 Кастрама 24 раёна і 8 гарадоў 24 муніцыпальных раёна, 6 гарадскіх акруг
47 Кемераўская 95 500 2 900 000 Кемерава 19 раёнаў і 18 гарадоў 28 муніцыпальных раёнаў, 16 гарадскіх акруг
48 Кіраўская 120 800 1 504 000 Кіраў 39 раёнаў і 5 гарадоў 6 гарадскіх акруг, 39 муніцыпальных раёнаў
49 Курганская 71 000 1 020 000 Курган 24 раёна і 2 горада 24 муніцыпальных раёна, 2 гарадскія акругі
50 Курская 29 800 1 236 000 Курск 28 раёнаў і 5 гарадоў 28 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
51 Ленінградская 84 000 1 671 000 Санкт-Пецярбург[3] 17 раёнаў і 20 гарадоў 17 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
52 Ліпецкая 24 100 1 213 000 Ліпецк 18 раёнаў і 2 горада 18 муніцыпальных раёнаў, 2 гарадскія акругі
53 Магаданская 461 400 183 000 Магадан 6 раёнаў і 1 горад 8 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
54 Маскоўская 46 000 6 627 000 Масква [4] 38 раёнаў і 56 гарадоў 36 муніцыпальных раёнаў, 36 гарадскіх акруг
55 Мурманская 144 900 893 000 Мурманск 5 раёнаў і 13 гарадоў 5 муніцыпальных раёнаў, 14 гарадскіх акруг
56 Наўгародская 55 300 695 000 Вялікі Ноўгарад 21 раён і 3 горада 21 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга
57 Ніжагародская 76 900 3 524 000 Ніжні Ноўгарад 48 раёнаў і 12 гарадоў 48 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
58 Новасібірская 178 200 2 692 000 Новасібірск 30 раёнаў і 7 гарадоў 30 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
59 Омская 139 700 2 079 000 Омск 32 раёнаў і 6 гарадоў 32 муніцыпальных раёна, 1 гарадская акруга
60 Пензенская 43 200 1 453 000 Пенза 28 раёнаў і 5 гарадоў 28 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
61 Пскоўская 55 300 761 000 Пскоў 24 раёна і 2 горада 24 муніцыпальных раёна, 2 гарадскія акругі
62 Разанская 39 600 1 228 000 Разань 25 раёнаў і 4 горада 25 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
63 Растоўская 100 800 4 407 000 Растоў-на-Доне 43 раёна і 16 гарадоў 43 муніцыпальных раёна, 12 гарадскіх акруг
64 Самарская 53 600 3 240 000 Самара 27 раёнаў і 10 гарадоў 27 муніцыпальных раёнаў, 10 гарадскіх акруг
65 Саратаўская 100 200 2 669 000 Саратаў 38 раёнаў і 13 гарадоў 4 гарадскія акругі, 38 муніцыпальных раёнаў
66 Сахалінская 87 100 547 000 Южна-Сахалінск 17 раёнаў і 9 гарадоў 2 муніцыпальных раёна, 17 гарадскіх акруг
67 Свярдлоўская 194 800 4 490 000 Екацярынбург 30 раёнаў і 34 горада 5 муніцыпальных раёнаў, 67 гарадскіх акруг
68 Смаленская 49 800 1 051 000 Смаленск 25 раёнаў і 2 горада 2 гарадскія акругі, 25 муніцыпальных раёнаў
69 Тамбоўская 34 300 1 180 000 Тамбоў 23 раёнаў і 7 гарадоў 23 муніцыпальных раёна, 7 гарадскіх акруг
70 Томская 316 900 1 046 000 Томск 16 раёнаў і 6 гарадоў 16 муніцыпальных раёнаў, 4 гарадскія акругі
71 Тульская 25 700 1 676 000 Тула 23 раёнаў і 9 гарадоў 23 муніцыпальных раёна, 3 гарадскія акругі
72 Уладзімірская 29 000 1 525 000 Уладзімір 16 раёнаў і 10 гарадоў 16 муніцыпальных раёнаў, 5 гарадскіх акруг
73 Ульянаўская 37 300 1 382 000 Ульянаўск 21 раён і 6 гарадоў 21 муніцыпальны раён, 4 гарадскія акругі
95 Херсонская 28 461 1 001 598 Херсон
74 Цвярская 84 100 1 473 000 Цвер 36 раёнаў і 12 гарадоў 36 муніцыпальных раёнаў, 7 гарадскіх акруг
75 Цюменская[5] 1 435 200 3 266 000 Цюмень 38 раёнаў і 26 гарадоў (з ХМАА і ЯНАА) 21 муніцыпальны раён, 5 гарадскіх акруг (без ХМАА і ЯНАА)
76 Чалябінская 87 900 3 606 000 Чалябінск 24 раёна і 23 горада 16 гарадскіх акруг, 27 муніцыпальных раёнаў
77 Яраслаўская 36 400 1 368 000 Яраслаўль 17 раёнаў і 6 гарадоў 17 муніцыпальных раёнаў, 3 гарадскія акругі
Аўтаномныя акругі
78 Ненецкая[2] 176 700 42 000 Нар’ян-Мар 1 горад 1 муніцыпальны раён, 1 гарадская акруга
79 Ханты-Мансійская[5] 523 100 1 433 000 Ханты-Мансійск 9 раёнаў і 14 гарадоў 9 муніцыпальных раёнаў, 13 гарадскіх акруг
80 Чукоцкая 737 700 54 000 Анадыр 8 раёнаў і 1 горад 8 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
81 Ямала-Ненецкая[5] 750 300 507 000 Салехард 7 раёнаў і 7 гарадоў 7 муніцыпальных раёнаў, 6 гарадскіх акруг
Аўтаномная вобласць
82 Яўрэйская 36 000 191 000 Бірабіджан 5 раёнаў і 1 горад 5 муніцыпальных раёнаў, 1 гарадская акруга
Гарады федэральнага значэння
83 Масква 1 064 10 358 000 Масква 10 округов і 1 горад, 125 раёнаў
84 Санкт-Пецярбург 1 433 4 669 000 Санкт-Пецярбург 20 раёнаў і 1 горад 111 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў
85 Севастопаль 1 079 342 451 (2001) Севастопаль 4 раёны і 1 горад 10 унутрыгарадскіх муніцыпальных утварэнняў
У цэлым 17 102 560 145 182 000 (без Крыма і Севастопаля) Масква 1 882 раёнаў і 662 гарадскіх раёнаў

Суб’екты Расійскай Федэрацыі аб’яднаны ў 8 федэральных акруг і 12 эканамічных раёнаў.

Зноскі

  1. Большая частка Крымскага паўвострава з’яўляецца аб’ектам тэрытарыяльнага канфлікту паміж Расіяй, якая анексавала і кантралюе тэрыторыю, і Украінай. Паводле федэратыўнага складу Расіі, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны суб’екты Расійскай Федэрацыі — Рэспубліка Крым і горад федэральнага значэння Севастопаль. Паводле адміністрацыйнага падзелу Украіны, на спрэчнай тэрыторыі Крыма размяшчаны рэгіёны Украіны — Аўтаномная Рэспубліка Крым і горад з адмысловым статусам Севастопаль. Пасля правядзення ў чатырох акупаваных рэгіёнах Украіны фіктыўных рэферэндумаў Расія заявіла пра далучэнне тэрыторый Данецкай, Луганскай, Херсонскай і Запарожскай абласцей Украіны да Расіі.
  2. а б    У склад Архангельскай вобласці ўваходзіць Ненецкая аўтаномная акруга.
  3.    Адміністрацыйны цэнтр — горад Санкт-Пецярбург не ўваходзіць у склад Ленінградскай вобласці.
  4.    Адміністрацыйны цэнтр — горад Масква не ўваходзіць у склад Маскоўскай вобласці.
  5. а б в    У склад Цюменскай вобласці ўваходзяць Ханты-Мансійская аўтаномная акруга і Ямала-Ненецкая аўтаномная акруга.