Адэскі дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Адэскі дзяржаўны экалагічны ўніверсітэт
Одеський державний екологічний університет
Арыгінальная назва Одеський державний екологічний університет
Міжнародная назва Odessa State Environmental University
Заснаваны 1932
Тып профільная ВНУ
Рэктар Q12157731?
Юрыдычны адрас вул. Львоўская 15, г. Адэса, Украіна
Сайт odeku.edu.ua

Адэскі дзяржаўны экалагічны ўніверсітэтукраінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова cа статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Вядучая ВНУ ў сістэме вышэйшай экалагічнай і гідраметэаралагічнай адукацыі, базавы ВНУ Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны. У вучэльне вядзецца падрыхтоўка спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй па кірунках падрыхтоўкі: "Гідраметэаралогія", "Ваенная гідраметэаралогія", "Экалогія, ахова навакольнага асяроддзя і збалансаванае прыродакарыстанне", "Водныя біярэсурсы", "Менеджмент", "Камп'ютарныя навукі".

У складзе універсітэта функцыянуюць Адэскай каледж камп'ютэрных тэхналогій, Харкаўскі і Херсонскі гідраметэаралагічныя тэхнікумы, цэнтр магістарскай падрыхтоўкі на базе Марскога гідрафізічнага інстытута НАН Украіны.

Адэскі дзяржаўны экалагічны універсітэт мае міжведамасныя вучэбна-навукова-вытворчыя комплексы "Украінскі цэнтр гідраметэаралагічнай адукацыі", "Фізіка навакольнага асяроддзя" (сумесна з Інстытутам тэарэтычнай фізікі НАН Украіны і Інстытутам магнетызму НАН Украіны), "Акіяналогія і марское прыродакарыстанне" (сумесна з Марскім гідрафізічны інстытутам НАН Украіны) і міжведамасны вучэбна-навуковы комплекс па падрыхтоўцы і перападрыхтоўцы спецыялістаў для падраздзяленняў Міністэрства экалогіі і прыродных рэсурсаў Украіны.

На базе універсітэта працуюць дзве вучэбна-метадычныя камісіі (па гідраметэаралогіі і экалогіі, ахове навакольнага асяроддзя і збалансаваным прыродакарыстанні) вучэбна-метадычнага савета Міністэрства адукацыі і навукі Украіны.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]