Нацыянальны ўніверсітэт «Адэская марская акадэмія»

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Нацыянальны ўніверсітэт «Адэская марская акадэмія»
Національний університет «Одеська морська академія»
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва Національний університет «Одеська морська академія»
Міжнародная назва National University «Odesa Maritime Academy»
Заснаваны 1944
Тып профільная ВНУ
Дактары 53
Прафесары 85
Юрыдычны адрас вул. Дзідрыхсона 8, 65029 г. Адэса, Украіна
Сайт onma.edu.ua
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Нацыянальны ўніверсітэт «Адэская марская акадэмія»украінская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам нацыянальнага ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Адэсе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

  • 7 чэрвеня 1944 года ўтворана Адэскае вышэйшае мараходнае вучылішча.
  • 29 мая 1958 года вучылішча перайменавана ў Адэскае вышэйшае інжынернае марское вучылішча.
  • 26 красавіка 1991 года яно ператворана ў Адэскую дзяржаўную марскую акадэмію.
  • 21 верасня 2002 года акадэміі прысвоены статус нацыянальнай.
  • 1 студзеня 2016 года акадэмію рэарганізавалі шляхам яе пераўтварэння ў Нацыянальны ўніверсітэт «Адэская марская акадэмія».

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Інстытут навігацыі
  • Інстытут марскіх перавозак і тэхналогій
  • Інстытут інжынерыі
  • Інстытут аўтаматыкі і электрамеханікі
  • Інстытут марскога права і менеджмента
  • Інстытут ваенна-марскіх сіл
  • Азоўскі марскі інстытут у Марыупалі
  • Дунайскі інстытут у Ізмаіле

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]