Азерцы (возера)
Азерцы | |
---|---|
Морфаметрыя | |
Даўжыня | 1,3 (1,25[1]) км |
Шырыня | 0,3 (0,26[1]) км |
Плошча | 0,19 (0,17[1]) км² |
Аб’ём | 0,0006[1] км³ |
Даўжыня берагавой лініі | 2,8[1] км |
Найбольшая глыбіня | 6,2[1] м |
Сярэдняя глыбіня | 3,5[1] м |
Басейн | |
Плошча вадазбору | 57,7 км² |
Упадаюць | Зеха |
Выцякаюць | Зеха |
Размяшчэнне | |
Краіна | Беларусь |
Рэгіён | Віцебская вобласць |
|
|
|
|
|
|
Азерцы (другая назва Забалацце) — возера ў Лепельскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі ў басейне ракі Зеха, за 11 км на паўночны захад ад горада Лепель, за 1 км на поўнач ад вёскі Забалацце.
Плошча паверхні возера 0,19 (0,17[1]) км². Даўжыня 1,3 (1,25[1]) км, найбольшая шырыня 0,3 (0,26[1]) км, даўжыня берагавой лініі 2,8[1] км. Плошча вадазбору 57,7 км². Найбольшая глыбіня 6,2 м, сярэдняя — 3,5 м[1]. Аб’ём вады ў возеры 0,6 млн м³[1]. Катлавіна возера моцна выцягнутая ў напрамку з паўночнага ўсходу на паўднёвы захад. Схілы катлавіны спадзістыя. Возера слаба зарастае. Праточнае. Праз возера працякае рака Зеха.
Зноскі
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — С. 44. — 575 с., іл. — 10 000 экз.
- Ліст карты N-35-46. Выданне 1980 года. (руск.)