Акропаль
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Акро́паль (грэч. ákros «верхні» + pólis «горад»): узвышаная частка старажытнагрэчаскага горада. У эгейскі перыяд там змяшчаліся гарадскія ўмацаванні, пазней акропалі ператварыліся ў цэнтры рэлігійна-палітычнай забудовы гарадоў.
Найбольш вядомы акропаль у Афінах, забудова якога была пачатая не пазней за 2 тыс. да н.э. (гл.далей: Парфенон, Прапілеі, храм Ніке Аптэрас, Эрэхтэён).
Гл. таксама: гіпадамаў горад, крэмль.
Літ.:
- Беларуская Савецкая Энцыклапедыя. У 12 т. Т.1. А — Афіна / Беларуская Савецкая Энцыклапедыя; Рэдкал.: П. У. Броўка (гал. рэд.) і інш. — Мн.: Бел.Сав.Эн., 1969. — 624 с.: іл., карты. С.195.
- Всеобщая история архитектуры Т.1, 1958. — 686 с.
