Аксель Лунд Свіндаль

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Аксель Лунд Свіндаль Гарналыжнік
Аксель Лунд Свіндаль у 2011 годзе
Грамадзянства  Нарвегія
Дата нараджэння 26 снежня 1982(1982-12-26) (41 год)
Месца нараджэння Лёрэнскуг, Нарвегія
Кар'ера
Клуб Нера Альпін
У зборнай 19 снежня 1998
Статус спаборнічае
Медалі
Алімпійскія гульні
Золата Ванкувер 2010 Супергігант
Срэбра Ванкувер 2010 Хуткасны спуск
Бронза Ванкувер 2010 Гіганцкі слалам
Чэмпіянат свету
Срэбра Борміа 2005 Камбінацыя
Золата Оры 2007 Хуткасны спуск
Золата Оры 2007 Гіганцкі слалам
Золата Валь-д’Ізер 2009 Камбінацыя
Бронза Валь-д’Ізер 2009 Супергігант
Золата Гарміш 2011 Суперкамбінацыя
Бронза Шладмінг 2013 Супергігант
Золата Шладмінг 2013 Хуткасны спуск
Вынікі
Кубак свету
 Дэбют у Кубку свету 16 снежня 2001
 Перамогі на этапах Кубка свету 25
 Лепшае месца ў агульным заліку 1 (2006/07, 2008/09)
 Хуткасны спуск 1 (2012/13)
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 1 (2006/07)
 Супергігант 1 (2005/06, 2008/09, 2011/12, 2012/13)
 Гіганцкі слалам 1 (2006/07)
 Слалам 13 (2005/06)
 Пазіцыі на подыуме 1 2 3
 Хуткасны спуск 8 4 5
 Камбінацыя/суперкамбінацыя 1 1 4
 Супергігант 12 5 4
 Гіганцкі слалам 4 2 4
Апошняе абнаўленне: 29 снежня 2013

Аксель Лунд Свіндаль (нарв.: Aksel Lund Svindal, нар. 26 снежня 1982 г.) — нарвежскі гарналыжнік, алімпійскі чэмпіён 2010 года, пяціразовы чэмпіён свету і двухразовы ўладальнік Кубка свету ў агульным заліку. Паспяхова выступае ва ўсіх дысцыплінах, акрамя слалама.

Свіндаль удзельнічаў у шасці чэмпіянатах свету і выйграў на іх восем узнагарод. Ён двойчы перамагаў у 2007 годзе і па разе ў 2009, 2011 і 2013 гадах і станавіўся срэбным і двойчы бронзавым прызёрам гэтых спаборніцтваў. Таксама на чэмпіянаце свету 2002 сярод юніёраў ён заняў прызавыя месцы ў чатырох з пяці дысцыплін, стаўшы пераможцам у камбінацыі.

Свіндаль двойчы станавіўся ўладальнікам Кубка свету ў агульным заліку, а таксама сем разоў выйграваў яго ў асобных дысцыплінах — чатыры разы ў супергіганце і па разе ў камбінацыі, гіганцкім слаламе і хуткасным спуску.

Свіндаль прымаў удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях 2006 года ў Турыне, стартаваўшы ва ўсіх пяці відах праграмы. У камбінацыі і слаламе ён не фінішаваў, у супергіганце стаў пятым, у гіганцкім слаламе шостым і ў хуткасным спуску 21-м.

На Алімпійскіх гульнях 2010 года ў Ванкуверы нарвежац выйграў па адным медалі кожнай вартасці: золата ў супергіганце, срэбра ў хуткасным спуску і бронзу ў гіганцкім слаламе. У суперкамбінацыі не змог дабрацца да фінішу, а ў слаламе не выступаў.

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]