Зімовыя Алімпійскія гульні 2010
| XXI зімовыя Алімпійскія гульні | |
|---|---|
| Горад-арганізатар | Ванкувер, Брытанская Калумбія, Канада |
| Краіны-ўдзельніцы | 82 |
| Колькасць атлетаў | 2574 |
| Разыграцца медаляў | 86 камплектаў у 7 відах спорту |
| Цырымонія адкрыцця | 12 лютага |
| Адкрываў | Генерал-губернатар Мікаэль Жан |
| Цырымонія зачынення | 28 лютага |
| Алімпійскі агонь | Уэйн Гретцкі, Нэнсі Грын, Катрыёна Лемэй-Доан, Стыў Нэш, Рык Хансен |
| Алімпійская клятва | Хэйлі Вікенхайзер (хакей з шайбай) |
| Стадыён | Бі-Сі Плэйс |
Зімовыя Алімпійскія гульні 2010, афіцыйна вядомыя як Гульні XXI Алімпіяды (англ.: 2010 Winter Olympics) — міжнароднае спартыўнае мерапрыемства, якое адбылося ў канадскім горадзе Ванкуверы 12 лютага – 28 лютага 2010.
Змест |
Выбар горада[правіць]
Алімпійская асацыяцыя Канады выбрала Ванкувер як прадстаўніка сваёй краіны, аддаўшы яму перавагу перад Калгары, які збіраўся прымаць гульні ў другі раз і Квебекам. 2 ліпеня 2003 на 115 сесіі Міжнароднага алімпійскага камітэта Ванкувер быў прызначаны месцам правядзення гульняў XXI Алімпіяды (ён абышоў паўднёвакарэйскі Пхёнчхан і аўстрыйскі Зальцбург). Дагэтуль Ванкувер двойчы спрабаваў стаць месцам правядзення Зімовых Алімпійскіх гульняў — у 1976 (прайшлі ў Інсбруку) і 1980 (перамог Лэйк-Плэсід).
Сімвалы[правіць]
На эмблеме адлюстравана статуя-інукшук па імені Іланаак, што ў перакладзе з мовы інуктытут азначае «сябар». Выява была ўзятая са статуі, якая стаіць на беразе Англійскага заліва ў Ванкуверы. Зялёны, сіні і блакітны колеры абазначаюць лес, горы і акіян, чырвоны — канадскі нацыянальны колер кляновага ліста, жоўты — колер узыходзячага сонца.
Талісманамі гульняў сталі тры выдуманыя істоты: марскі мядзведзь (напалову касатка, напалову белы барыбал), бігфут і т.зв. Сумі — «дух жывёл», у якім аб'яднаны прадстаўнікі фауны канадскага ціхаакіянскага ўзбярэжжа.
Дывізамі гульняў аб'яўлены радкі з гімна Канады: «З палаючымі сэрцамі» (англ.: With glowing hearts) і «Самых бліскучых подзвігаў» (фр.: Des plus brillants exploits).
Алімпійскія аб'екты[правіць]
Большасць аб'ектаў знаходзіцца ў гарадской рысе Ванкувера: галоўная арэна гульняў Бі-Сі-Плэйс, Алімпійская вёска, Канада Хакей Плэйс, Пасіфік Калізеум, Алімпійскі цэнтр Ванкувера і Зімовы спартыўны цэнтр. У прыгарадах Ванкувера размяшчаюцца яшчэ два аб'екты: Алімпійскі авал Рычманда (Рычманд) і Сайпрыс Маунтэйн (Вест-Ванкувер).
Ва Уістлеры (126 км ад Ванкувера) пабудаваны Алімпійская і Паралімпійская вёска Уістлера, шматфункцыянальны Алімпійскі парк Уістлера, Уістлер Хілкрэст і Санкавы цэнтр Уістлера.
Краіны-ўдзельніцы[правіць]
82 нацыянальныя алімпійскія камітэты накіравалі каманды на Зімовыя Алімпійскія гульні 2010.
Дэбютавалі на зімовых гульнях Кайманавы астравы, Калумбія, Гана, Пакістан, Перу, Сербія, Чарнагорыя. Марока, Мексіка і Ямайка вярнуліся пасля няўдзелу ў турынскай алімпіядзе. Тонга і Люксембург па розных прычынах не здолелі прыняць удзел. Не прымалі ўдзел у Гульнях у Ванкуверы наступныя краіны, што ўдзельнічалі ў Алімпійскіх гульнях у Турыне: Венесуэла, Віргінскія астравы, Кенія, Коста-Рыка, Люксембург, Мадагаскар, Тайланд.
Беларусь накіравала на Алімпіяду-2010 101 чалавека, у тым ліку 50 спартсменаў, якія прынялі ўдзел у 6 відах спорту: 23 чалавекі — хакей, 12 — біятлон, 6 — фрыстайл, 6 — лыжныя гонкі, 2 — горныя лыжы, 1 — канькабежны спорт. Капітан зборнай — Дзмітрый Дашчынскі (фрыстайл), кіраўнік дэлегацыі — намеснік Міністра спорту і турызму Рэспублікі Беларусь Дзмітрый Шычко, сцяганосец — Алег Антоненка (хакей).
Цырымонія адкрыцця[правіць]
Упершыню цырымонія адкрыцця Алімпійскіх гульняў прайшла на крытым стадыёне. Мерапрыемства адбылося на 60-тысячнай арэне «Бі-Сі Плэйс» («Пляцоўка Брытанскай Калумбіі») у Ванкуверы.
Пасля выканання ўрачыстай мелодыі «Полымя на вяршыні» да гледачоў выйшлі прадстаўнікі кіраўніцтва Канады, МАК і індзейскіх плямён, на тэрыторыі якіх былі пабудаваныя алімпійскія аб'екты.
Невялікая культурная праграма скончылася выкананнем канадскага гімна, адбыўся парад нацыянальных каманд.
Затым удзельнікаў і гледачоў Алімпіяды прывіталі песняй Нэлі Фуртада і Браян Адамс.
Афіцыйна аб пачатку Гульняў абвясціла генерал-губернатар Канады Мішэль Жан.
Алімпійскі факел запалілі пяцёра легендарных канадскіх спартсменаў — Уэйн Грэтскі (хакей), Нэнсі Грын (горныя лыжы), Катрыёна Лемай-Доан (канькабежны спорт), Стыў Нэш (баскетбол), а таксама паралімпіец Рык Хансен.
Спаборніцтвы[правіць]
У праграму гульняў уключаны спаборніцтвы па сямі відах спорту, падзеленыя на 15 дысцыплін. Будзе разыграна 86 камплектаў узнагарод.
Медальны залік[правіць]
| Месца | Краіна | |||
|---|---|---|---|---|
| 1 | 14 | 7 | 5 | |
| 2 | 10 | 13 | 7 | |
| 3 | 9 | 15 | 13 | |
| 4 | 9 | 8 | 6 | |
| 5 | 6 | 6 | 2 | |
| 6 | 6 | 0 | 3 | |
| 7-8 | 5 | 2 | 4 | |
| 7-8 | 5 | 2 | 4 | |
| 9 | 4 | 6 | 6 | |
| 10 | 4 | 1 | 3 | |
| 11 | 3 | 5 | 7 | |
| 12 | 2 | 3 | 6 | |
| 13 | 2 | 1 | 0 | |
| 14 | 2 | 0 | 4 | |
| 15 | 1 | 3 | 2 | |
| 16 | 1 | 1 | 3 | |
| 17-18 | 1 | 1 | 1 | |
| 17-18 | 1 | 1 | 1 | |
| 19 | 1 | 0 | 0 | |
| 20 | 0 | 3 | 2 | |
| 21-22 | 0 | 2 | 1 | |
| 21-22 | 0 | 2 | 1 | |
| 23 | 0 | 2 | 0 | |
| 24 | 0 | 1 | 4 | |
| 25-26 | 0 | 1 | 0 | |
| 25-26 | 0 | 1 | 0 |
Беларусь на Зімовых Алімпійскіх гульнях 2010[правіць]
| Медаль | Імя | Від спорту | Дысцыпліна |
|---|---|---|---|
| Аляксей Грышын | фрыстайл | акрабатыка | |
| Сяргей Новікаў | біятлон | індывідуальная гонка | |
| Дар'я Домрачава | біятлон | індывідуальная гонка |
Здарэнні[правіць]
Гібель Надара Кумарыташвілі[правіць]
12 лютага 2010 падчас трэніровачных заездаў на алімпійскай трасе ва Уістлеры ў выніку траўм, атрыманых у сур'ёзнай аварыі загінуў грузінскі саначнік Надар Кумарыташвілі.[26] Спартсмен не справіўся з кіраваннем пры ўваходзе ў апошні паварот на хуткасці 144 км/г. яго санкі перавярнуліся і саначнік з усёй моцы ўдарыўся аб металічны абмежавальнік. Грузінская дэлегацыя разглядала пытанне аб няўдзеле ў Алімпіядзе з прычыны трагедыі, але пасля прыняла рашэнне застацца на Гульнях, а грузінская каманда апранула на цырымонію адкрыцця чорныя стужкі.[27]
За два дні да трагедыі падчас трэніровачнага заезду на той жа трасе, якая лічыцца адной з самых хуткасных і небяспечных у свеце, пацярпела аварыю румынская саначніца Віялета Страматурару, якая ад удару аб абмежавальнік страціла прытомнасць, але на шчасце пазбегла сур'ёзных траўм.
У Сеціве[правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Зімовыя Алімпійскія гульні 2010
Гл. таксама[правіць]
Зноскі
- ↑ 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 1,11 1,12 1,13 1,14 1,15 1,16 1,17 1,18 1,19 1,20 1,21 Summary of Quota allocation (Alpine Skiing) (PDF). FIS-Ski – International Ski Federation (2010). Праверана 1 ліпеня 2010.
- ↑ 2,00 2,01 2,02 2,03 2,04 2,05 2,06 2,07 2,08 2,09 2,10 2,11 2,12 2,13 2,14 2,15 2,16 2,17 2,18 2,19 2,20 2,21 2,22 2,23 2,24 2,25 2,26 Vancouver Olympics – Athletes. Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 25 снежня 2010. Праверана 12 студзеня 2011.
- ↑ 3,0 3,1 3,2 3,3 3,4 3,5 Kman, Randy. Alpine team takes fall at 2010 Games – Vancouver 2010 Olympics , thestar.com (June 10, 2009). Праверана 10 студзеня 2010.
- ↑ 4,0 4,1 4,2 4,3 4,4 Germany, Norway round out 2010 Olympic men's hockey. TSN (February 8, 2009). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2009. Праверана 9 лютага 2009.
- ↑ Athletes : Vancouver 2010 Winter Olympics. Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2010. Праверана 7 лютага 2010.
- ↑ 6,0 6,1 6,2 6,3 6,4 6,5 ISU Figure skating qualification system. Праверана 25 студзеня 2011. [недаступная спасылка]
- ↑ 7,0 7,1 7,2 7,3 7,4 7,5 2009 Figure Skating World Championship results. Архівавана з першакрыніцы 1 студзеня 2011. Праверана 25 студзеня 2011.
- ↑ Saiba os brasileiros que podem ir a Vancouver. Праверана 25 студзеня 2011.
- ↑ Bulgaria received one more quota for the games. Топспорт. Праверана 13 лютага 2010.
- ↑ Travers is snow joke. Праверана 5 лістапада 2009.
- ↑ Olympic Qualification. World Curling Federation. Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2009. Праверана 9 лютага 2009.
- ↑ Suomen Olympiajoukkueeseen Vancouver 2010 -talvikisoihin on valittu 94 urheilijaa – kahdella miesalppihiihtäjällä vielä mahdollisuus lunastaa paikka joukkueessa – Suomen Olympiakomitea. Noc.fi. Архівавана з першакрыніцы 12 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
- ↑ 108 Français à Vancouver – JO 2010 – L'EQUIPE.FR. Vancouver2010.lequipe.fr. Архівавана з першакрыніцы 5 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
- ↑ Ghana's 'Snow Leopard' qualifies to ski in 2010 Winter Olympics , CBC News (March 12, 2009). Праверана 25 студзеня 2011.
- ↑ Short Track Speed Skating entry list (November 24, 2009). Праверана 26 лістапада 2009.
- ↑ Tashi and Jamyang qualify for 2010 Olympic Winter Games (March 18, 2009). Праверана 18 сакавіка 2009.
- ↑ 17,0 17,1 Lambiel crushes competition at Nebelhorn. Праверана 26 верасня 2009.
- ↑ North Korea – CTV Olympics. Ctvolympics.ca (January 22, 2010). Архівавана з першакрыніцы 30 студзеня 2010. Праверана 7 лютага 2010.
- ↑ Sports | Mongolia Web News. Mongolia-web.com. Архівавана з першакрыніцы 5 студзеня 2010. Праверана 10 студзеня 2010.
- ↑ Genomineerden. Nocnsf.nl. Архівавана з першакрыніцы 13 студзеня 2010. Праверана 10 студзеня 2010.
- ↑ Anders Rekdal tatt ut til OL i Vancouver på overtid (Norwegian). Olympiatoppen (January 29, 2010). Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2010. Праверана 8 лютага 2010.
- ↑ Wystartujemy w Vancouver (Polish) (March 19, 2009). Архівавана з першакрыніцы 2 красавіка 2009. Праверана 19 сакавіка 2009.
- ↑ 23,0 23,1 Athletes : Vancouver 2010 Winter Olympics. Vancouver2010.com. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2010. Праверана 7 лютага 2010.
- ↑ OS-truppen komplett(erad) – Olympic Team complete(d). SOC (December 1, 2010). Праверана 1 снежня 2010.
- ↑ Vancouver 2010 Olympic Winter Games Qualifications | News | USA Luge. Luge.teamusa.org. Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2010. Праверана 7 лютага 2010.
- ↑ Грузінскі алімпіец-саначнік загінуў на трэніроўцы ў Канадзе (руск.)
- ↑ У Ванкуверы адкрыліся ХХI зімовыя Алімпійскія гульні (руск.)
| Алімпійскія гульні | |
|---|---|
| Віды спорту · Медальны залік · НАКі ·Медалісты · Знакі | |
| Летнія | Афіны 1896 · Парыж 1900 · Сент-Луіс 1904 · Лондан 1908 · Стакгольм 1912 · Антверпен 1920 · Парыж 1924 · Амстэрдам 1928 · Лос-Анджэлес 1932 · Берлін 1936 · Лондан 1948 · Хельсінкі 1952 · Мельбурн 1956 · Рым 1960 · Токіа 1964 · Мехіка 1968 · Мюнхен 1972 · Манрэаль 1976 · Масква 1980 · Лос-Анджэлес 1984 · Сеул 1988 · Барселона 1992 · Атланта 1996 · Сідней 2000 · Афіны 2004 · Пекін 2008 · Лондан 2012 · Рыа-Дэ-Жанэйра 2016 · 2020 · 2024 · 2028 |
| Зімовыя | Шамані 1924 · Санкт-Морыц 1928 · Лэйк-Плэсід 1932 · Гарміш-Партэнкірхен 1936 · Санкт-Морыц 1948 · Осла 1952 · Картына-д'Ампеца 1956 · Скво-Вэлі 1960 · Інсбрук 1964 · Грэнобль 1968 · Сапара 1972 · Інсбрук 1976 · Лэйк-Плэсід 1980 · Сараева 1984 · Калгары 1988 · Альбервіль 1992 · Лілехамер 1994 · Нагана 1998 · Солт-Лэйк-Сіці 2002 · Турын 2006 · Ванкувер 2010 · Сочы 2014 · Пхёнчхан 2018 · 2022 |
| Юнацкія Алімпійскія гульні | |
| Летнія | Сінгапур 2010 · Нанкін 2014 · 2018 |
| Зімовыя | Інсбрук 2012 · 2016 |
| Адмененыя¹ і непрызнаныя² гульні | |
| Адмененыя | Берлін 1916 · Сапара 1940 · Токіа 1940 · Картына-д'Ампеца 1944 · Лондан 1944 |
| Непрызнаныя | Афіны 1906 |
|
¹ Летнія Алімпійскія гульні 1916 былі адмененыя з-за Першай сусветнай вайны, а летнія і зімовыя Алімпійскія гульні 1940 і 1944 — з-за Другой сусветнай. |
|