Актыўнасць радыеактыўнай крыніцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Актыўнасць радыеактыўнай крыніцы
ISQ dimension
Формула, якая апісвае закон або тэарэму [1]
Пазначэнне ў формуле , і
Сімвал велічыні (LaTeX) [1][2]
Рэкамендуемая адзінка вымярэння бекерэль[3][1] і reciprocal second[d][1]

Актыўнасць радыеактыўнай крыніцы — лік элементарных радыеактыўных распадаў у адзінку часу [4].

Вытворныя велічыні[правіць | правіць зыходнік]

Удзельная актыўнасць — актыўнасць, якая прыходзіцца на адзінку масы рэчыва крыніцы.

Аб’ёмная актыўнасць — актыўнасць, якая прыходзіцца на адзінку аб’ёму крыніцы. Удзельная і аб’ёмная актыўнасці выкарыстоўваюцца, як правіла, у выпадку, калі радыеактыўнае рэчыва размеркавана па аб’ёме крыніцы.

Павярхоўная актыўнасць — актыўнасць, якая прыходзіцца на адзінку плошчы паверхні крыніцы. Гэта велічыня прымяняецца для выпадкаў, калі радыеактыўнае рэчыва размеркавана па паверхні крыніцы.

Адзінкі вымярэння актыўнасці[правіць | правіць зыходнік]

У Міжнароднай сістэме адзінак (СІ) адзінкай актыўнасці з’яўляецца бекерэль (рускае абазначэнне: Бк; міжнароднае: Bq); 1 Бк = с −1. У аб’екце з актыўнасцю 1 Бк адбываецца ў сярэднім 1 распад у секунду.

Пазасістэмнымі адзінкамі актыўнасці з’яўляюцца:

  • кюры (рускае абазначэнне: Кі; міжнароднае: Ci); 1 Кі = 3,7 ×1010  Бк (дакладна).
  • рэзерфорд (рускае абазначэнне: Рд; міжнароднае: Rd); 1 Рд = 10 6 Бк (дакладна). Адзінка выкарыстоўваецца рэдка.

Удзельная актыўнасць вымяраецца ў бекерэлях на кілаграм (Бк/кг, Bq/kg), часам Кі/кг и т. д. Сістэмная адзінка аб’ёмнай актыўнасці — Бк/м³, часта выкарыстоўваюцца таксама Бк/л . Сістэмная адзінка павярхоўнай актыўнасці — Бк/м², часта выкарыстоўваюцца таксама Кі/км² (1 Кі/км² = 37 кБк/м²).

Існуюць таксама састарэлыя пазасістэмныя адзінкі вымярэння аб’ёмнай актыўнасці (ужываюцца толькі для альфа-актыўных нуклідаў, звычайна газападобных, у прыватнасці для радону):

  • махе ; 1 маху = 13,5 кБк/м³ ;
  • эман ; 1 эман = 0,1 нКі/л = 3,7 Бк/л = 3700 Бк/м³ .

Залежнасць актыўнасці ад часу[правіць | правіць зыходнік]

Актыўнасць (або хуткасць распаду), гэта значыць лік распадаў у адзінку часу, паводле закона радыёактыўнага распаду залежыць ад часу наступным чынам:

дзе

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

  1. а б в г 10-27 // Quantities and units — Part 10: Atomic and nuclear physics — 2 — ISO, 2019.
  2. International Electrotechnical VocabularyМіжнародная камісія электрасувязі, 1938.
  3. SI A concise summary of the International System of Units, SI — 2019.
  4. Физическая энциклопедия. В 5 т. (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Советская энциклопедия, 1988. — 707 с. — 100 000 экз.