Акт капітуляцыі Германіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Акт капітуляцыі Германіі

Акт аб безумоўнай капітуляцыі германскіх узброеных сіл (англ.: German Instrument of Surrender, фр.: Actes de capitulation de l'Allemagne nazie, ням.: Bedingungslose Kapitulation der Wehrmacht) — юрыдычны дакумент, які ўсталяваў перамір'е на накіраваных супраць Германіі франтах Другой сусветнай вайны, абавязаўшы германскіх вайскоўцаў да спынення супраціву, здачы асабістага складу ў палон і перадачы матэрыяльнай часткі ўзброеных сіл суперніку, фактычна якое пазначае выхад Германіі з вайны. Ён быў падпісаны прадстаўнікамі Вярхоўнага камандавання вермахта, верхавога камандавання Заходніх саюзнікаў і Савецкага Саюза.

Час падпісання: 7 мая ў 02:41 (па сярэднееўрапейскім часе). Начальнік Аператыўнага штаба АКВ генерал-палкоўнік Альфрэд Іодль падпісаў Акт, як прадстаўнік вермахта. Капітуляцыю прынялі: ад англа-амерыканскага боку генерал-лейтэнант арміі ЗША, начальнік Галоўнага штаба Саюзных экспедыцыйных сілаў Уолтар Бедэл Сміт, ад СССР — прадстаўнік Стаўкі Вярхоўнага Галоўнакамандавання пры камандаванні саюзнікаў генерал-маёр Іван Суслапараў. Таксама Акт падпісаў намеснік начальніка Штаба нацыянальнай абароны Францыі брыгадны генерал Франсуа Севезо ў якасці сведкі. Капітуляцыя нацысцкай Германіі ўступіла ў сілу 8 мая ў 23:01 (па сярэднееўрапейскім часе). Дакумент быў складзены на англійскай мове, і толькі англійскі тэкст прызнаны афіцыйным. Аднак, па патрабаванні Сталіна, 8 мая ў прыгарадзе Берліна Карлсхорсце адбылася цырымонія другога падпісання капітуляцыі. Дата афіцыйнага аб'яўлення аб падпісанні капітуляцыі (8 мая ў Еўропе і Амерыцы, 9 мая ў СССР) стала святкавацца як Дзень Перамогі адпаведна ў Еўропе і ў СССР.