Акцыз

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Акцыз (ад фр. accise[1]) — від ускоснага падатку, пераважна на прадметы масавага спажывання, а таксама паслугі. Уключаецца ў цану тавараў або цану на паслугі.

Акцызы вядомыя з старажытнасці, калі імі абкладаліся спажывецкія тавары з неэластычным попытам (напрыклад, соль). У 20 стагоддзі акцызамі пачалі абкладацца толькі тавары, шкодныя здароўю (алкаголь, тытунь) і прадметы раскошы. Акцызы сталіся рэгулюючым падаткам.

Арганізацыі і прадпрымальнікі прызнаюцца плацельшчыкамі пры рэалізацыі падакцызнага тавару. Акцызамі абкладаюцца тавары, як спірт, спіртаўтрымальная прадукцыя (акрамя лекаў), алкагольная прадукцыя, піва, тытунёвыя вырабы, нафта, бензін, аўтамабілі і іншыя.

Плацельшчыкі акцызаў[правіць | правіць зыходнік]

Плацельшчыкамі акцызаў выступаюць арганізацыі і індывідуальныя прадпрымальнікі, што займаюцца вытворчасцю падакцызнай прадукцыі або імпарцёрамі яе на тэрыторыю краіны. Пасля выплаты акцызу яны ўключаюць суму акцызу ў цану тавару і такім чынам вяртаюць яе сабе. Канчатковы спажывец лічыцца не плацельшчыкам акцызу, хаця цяжар ускладаецца менавіта на яго, а яго носбітам.

Зноскі

  1. Слоўнік іншамоўных слоў у 2-х тамах., Мн., 1999, Т.1, С.54


Шаблон:Падаткі ў свеце