Нафта
З пляцоўкі Вікіпедыя.
НА́ФТА, вадкі гаручы карысны выкапень. Складаная сумесь вуглевадародаў розных класаў і іншых злучэнняў. Пашырана ў асадкавай абалонцы Зямлі. Утвараецца звычайна на глыбіні больш за 1,2-2 км.
Сярод краін свету найбольшыя запасы нафты ў 2006 годзе мелі Саудаўская Аравія, Канада, Іран, Ірак, Кувейт, Аб'яднаныя Арабскія Эміраты, Венесуэла, Расія, Лівія ды Нігерыя [1].
У Беларусі радовішчы нафты вядомы на Прыпяцкім прагіне, галоўным чынам у Гомельскай вобласці. Першае прамысловае радовішча адкрыта ў Рэчыцкім раёне ў 1964. Сярэдняя штогадовая здабыча нафты ў Беларусі складае зараз 1,8 млн. т[Крыніца?].
Нафта выкарыстоўваецца для атрымання вадкага паліва, змазачнага масла і інш., а таксама як сыравіна ў хімічнай прамысловасці.
•
- ↑ Даказаныя сусветныя запасы нафты ды газу, Аддзел энэргетыкі ЗША (па-англійску) http://www.eia.doe.gov/emeu/international/reserves.html
Гл.таксама: Вікіпедыя:Як правіць артыкул. Вельмі пажадана спасылацца на крыніцы, найлепш на аўтарытэтныя.