Акцябрска-Любанская партызанская зона

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Акцябрска-Любанскае парызанскае злучэнне — тэрыторыя паўднёвых раёнаў Мінскай і паўночных раёнаў Палескай абласцей, якую кантралявалі партызаны. Створана ўвосень 1941 года ў выніку вызвалення партызанамі частак Любанскага, Старобінскага, Акцябрскага і Глускага раёнаў. Зону ўтрымлівалі злучэнне партызанскіх атрадаў Акцябрскага раёна (13 атрадаў, 1300 чалавек) на чале з Ф. І. Паўлоўскім, з красавіка 1942 года злучэнне партызанскіх атрадаў Мінскай і Палескай абласцей, з сакавіка 1943 года Мінскае і Палескае партызанскія злучэнні. Да чэрвеня 1942 года былі вызвалены 418 населеных пунктаў, да канца 1942 года тэрыторыя каля 4 000 км². У 1943 годзе зона злілася на поўначы са Слуцка-Капыльскай, на захадзе з Ленінскай партызанскімі зонамі. Утварыўся партызанскі край плошчай каля 8 000 км², у які ўваходзілі Акцябрскі раён, часткі Любанскага, Старадарожскага, Старобінскага, Слуцкага, Грэскага, Уздзенскага, Чырвонаслабодскага, Капыльскага, Капаткевіцкага, Глускага, Жыткавіцкага, Даманавіцкага, Петрыкаўскага, Парыцкага, Ленінскага, Лунінецкага, Ганцавіцкага і іншых раёнаў. У зоне дзейнічалі падпольныя абкамы і райкамы КПБ і ЛКСМБ, пярвічныя і партыйныя і камсамольскія арганізацыі, штабы Мінскага і Палескага партызанскіх злучэнняў, Акцябрскі і Любанскі райвыканкамы, у некаторых раёнах — выканкамы сельсаветаў; выдаваліся газеты «Звязда», «Чырвоная змена», «Бальшавік Палесся», раённыя газеты. Было наладжана гаспадарчае жыццё, у многіх населенных пунктах адкрыты школы. З мая 1942 года наладжана радыёсувязь з Масквой, дзейнічалі партызанскія аэрадромы.

Нямецкая армія неадначасова спрабавала пранікнуць на тэрыторыю зоны. Было праведзена больш за 10 карных аперацый і паводле няпоўных звестак знішчана больш за 25 000 мірных жыхароў, каля 6 000 вывезена на катаржныя работы ў Германію. Каля трох гадоў больш за 40 000 партызан абаранялі насельніцтва зоны ад сіл акупантаў, якія размяшчалі свае гарнізоны па перыметры партызанскай зоны ўздоўж чыгункі ЛунінецКалінкавічыЖлобінАсіповічыЛяхавічы. 7 лістапада 1942 года пасля парада і мітынга прысвечанага 25-й гадавіне Кастрычніцкай рэвалюцыі, партызаны брыгад імя К. Я. Варашылава і 2-й Мінскай нанеслі праціўніку вялікя страты ў жывой сіле на берагах ракі Пціч і ў Старыцкім лесе. Баі па абароне зоны вялі ў студзені — лютым 1943 і 1944 Мінскае і Палескае партызанскія злучэнні. Пад націскам намнога большых сіл праціўніка і з-за недахопу боепрыпасаў брыгады вымушаны былі пакідаць свае раёны дыслакацыі. Аднак яны хутка туды вярталіся і працягвалі баявыя дзеянні.

У гонар барацьбы партызан у 1968 годзе быў адкрыты мемарыяльны комплекс «Зыслаў».

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]